Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску моцная залева, шмат вуліц падтопленыя. Фота, відэа


Ад 18.00 да 19.00 у Менску выпала траціна сярэднямесячнай нормы ападкаў.

Былі падтопленыя розныя ўчасткі дарог на поўдні і паўднёвым захадзе гораду, быў абмежаваны рух 8 тралейбусных і 11 аўтобусных маршрутаў грамадзкага транспарту, паведамілі ў Менскай гарадзкой управе МНС.

Зь легкавога і грамадзкага транспарту, а таксама з падвальных памяшканьняў і падтопленых тэрыторыяў быў эвакуаваны 91 чалавек, зь іх 19 дзяцей.

Па ўсім горадзе транспартныя заторы, гаспадары кідаюць затопленыя машыны, стаў грамадзкі транспарт, паведамляе Наша Ніва.

Не вытрымаў дах у гандлёвым цэнтры «Грын Сіці» на вуліцы Прытыцкага — вада цурком пацякла ў краме «5 элемэнт» проста на тэхніку.

Дзяржаўтаінспэкцыя паведамляе, што лівень выклікаў падтапленьне часткі сталічных вуліц Панамарэнка, Цімашэнка, Бельскага, Шаранговіча, скрыжаваньне Партызанскага праспэкту з вуліцай Ангарскай і інш. Ведамства заклікае кіроўцаў устрымлівацца ад паездак на асабістым транспарце ў моцны дождж і паркаваць удалечыні ад дрэваў і слаба ўмацаваных канструкцый.

Уначы і заўтра раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с.Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG