Год таму актыўна заявілі пра сябе беларускія шахтары. Зварот пра новыя выбары, супраць гвалту і за страйк падпісалі больш за 6400 супрацоўнікаў «Беларуськалію». Цяпер падтрымліваюць страйк 140 чалавек. Усіх іх звольнілі. Што адбылося за год з прамысловым флягманам?
Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расейскаму інвэстару за экспрапрыяваную маёмасьць і парушэньне стандарту справядлівага абыходжаньня ў справе «Манолиум-Процессинг» супраць Беларусі.
Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і щдакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Ці стане для Беларусі газ па цане Смаленскай вобласьці?
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Беларусь пачне з канца гэтага году атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў у сувязі з рэалізацыяй у нафтавай сфэры РФ падатковага манэўру
Сёлета ўраджай збожжа ў Беларусі ў 1,2 раза меншы, чым летась. Глядзім, колькі зьбіраюць зборжжа ў Беларусі і іншых краінах.
У пераліку будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый — больш за трыццаць пунктаў. Цэны на іх абмежавалі з 1 верасьня.
Кіраўнік ЕРАМ Аркадзь Добкін у інтэрвію dev.by выказаўся пра адʼезд талентаў зь Беларусі і неабходнасьць дыялёгу ўлады з грамадзтвам, які мог бы пачацца з спыненьня перасьледу за пераканьні.
Абмежаваньні грашовых апэрацый увялі 23 жніўня.
24 жніўня Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі» і заявіў, што «адукацыя ня можа быць па-за палітыкай». Глядзім, колькі кадраў бракуе ў гэтай сфэры.
Джэрэмі Марк расказаў, як МВФ прымае рашэньні даць грошы нейкай краіне і ці магчыма заблякаваць ужо выдзеленыя ўладам Беларусі сродкі ад фонду.
Раённы суд у Маскве аштрафаваў сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter на 15 і 17 мільёнаў рублёў адпаведна за адмову захоўваць у Расеі дадзеныя аб расейскіх карыстальніках.
За мінулы год «Гомсельмаш» спрацаваў са стратамі на 407 мільёнаў рублёў. Глядзім, як працуе галоўны вытворца камбайнаў у Беларусі.
Савет міністраў часова забароніў вывозіць за межы Беларусі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, а таксама насеньне рапсу.
Паводле некаторых зьвестак, праблемы з курыным мясам пачаліся ў Беларусі яшчэ ў лютым. У жніўні пра недахоп сталі паведамляць яшчэ часьцей. Ёсьць падазрэньні, што беларускую кураціну адпраўляюць у Расею.
Паводле статыстычнага ведамства Латвіі, ад пачатку 2021 году мінімальны заробак у краіне — 500 эўра, а сярэдні — 1207 эўра да сплаты падаткаў. У Беларусі — 135 і 471 эўра адпаведна.
Згодна са справаздачай Нацыянальнага банку Беларусі, валютныя ўклады ў ліпені скараціліся яшчэ на 152,8 мільёна даляраў.
Суд у Нямеччыне ня стаў вызваляць газаправод «Паўночны паток – 2» ад нормаў газавай дырэктывы Эўразьвязу, паводле якіх пастаўніком і апэратарам газу ня можа быць адна і тая ж кампанія, а палова магутнасьці трубы мусіць быць прададзеная на аўкцыёне іншым энэргакампаніям.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта закупляе тры нямецкія сэданы Audi A8 у люксавай вэрсіі агулам на 900 тысяч рублёў.
Беларусь мае атрымаць правы больш як на 900 мільёнаў даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду. На што могуць патраціць гэтыя грошы?
Амаль 40 адсоткаў расейцаў у апошнія паўгода празь нястачу грошай адмаўляліся ад куплі неабходных прадуктаў. Гэта вынікае з апытаньня «Левада-цэнтру» (прызнаны ў Расеі «НКА – замежным агентам»).
Крымінальная справа па артыкуле аб махлярстве супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрытая. Гэтую інфармацыю выданьню dev.by пацьвердзілі ў кіраўніцтве кампаніі.
У Кіеве трэці год запар у Дзень незалежнасьці Ўкраіны грамадзкія арганізацыі ладзяць марш абаронцаў, у якім удзельнічаюць добраахвотнікі і вэтэраны Ўзброеных сілаў краіны.
Прадстаўнік штабу Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч пракамэнтаваў інфармацыю аб выдзяленьні Беларусі звыш 900 млн даляраў са сродкаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
Раней Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі краін Захаду як набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец.
Выканаўчая дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева абвясьціла пра найбуйнейшыя ў гісторыі Спэцыяльныя правы запазычваньня (СПЗ) з боку МВФ.
Замарожваньня гэтых сродкаў да часу, пакуль у Беларусі ня пройдуць адкрытыя і справядлівыя выбары, дамагаліся беларускія дэмакратычныя сілы.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх дзяржбанкаў — Беларусбанка і Белінвэстбанка — з прычыны ўвядзеньня супраць іх санкцыяў ЭЗ.
Сёлета ва Ўкраіне канстатуюць істотнае зьмяншэньне кантрабанды тытуню празь беларускую мяжу пасьля надзвычайнага росту ў 2020 годзе. Тады з 12 мільёнаў пачкаў цыгарэт, якія затрымалі ва Ўкраіне па ўсёй лініі дзяржаўнай мяжы за год, 2 мільёны пачкаў перамяшчаліся зь беларускага кірунку.
20 жніўня Сьвятлана Ціханоўская накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанэт Елэн.
З 1 верасьня падвысяць працоўныя пэнсіі. Яны вырастуць у сярэднім на 6,3%. Гэта першае павышэньне працоўных пэнсій у гэтым годзе. Верасьнёўскі рост зьвязаны з павышэньнем сярэдняй зарплаты.
З 17 жніўня ў Менску перасталі рэгістраваць ІП і ўносіць зьмены ў іх пасьведчаньні. Гэта тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі». Глядзім, які ўнёсак індывідуальных прадпрымальнікаў у эканоміку.
Газэта Washington Post апублікавала рэдакцыйны камэнтар, які заклікае адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна прадухіліць выдзяленьне Беларусі сродкаў ад Міжнароднага валютнага фонду.
Больш за 17,7 мільёна пачкаў — столькі беларускіх кантрабандных цыгарэт, згодна з паведамленьнямі мытняў суседзяў, сёлета злавілі на мяжы. Найбольш цыгарэт спынялі на мяжы зь Літвой.
20 жніўня ў Маскве праходзіць візыт канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. У ходзе перамоваў кіраўнікі дзьвюх краінаў абмяркоўвалі будучыню газаправоду «Паўночны паток — 2», сытуацыю ў Афганістане, сытуацыю на усходзе Ўкраіны і ў Беларусі.
Кіраўнік карпарацыі Tesla, адзін з найбагацейшых людзей сьвету Ілан Маск заявіў, што яго кампанія вядзе працу над стварэньнем робата-андроіда.
АВВА (Association of Belarusian Business Abroad) будзе спрыяць беларускім бізнэсоўцам захаваць і абараніць бізнэс для пабудовы фундамэнту свабоднай і пасьпяховай Беларусі, кажуць стваральнікі арганізацыі.
SmartexLab займаецца IT-кансультацыямі і распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі Міністэрства падаткаў і збораў, а таксама Камітэту дзяржкантролю аспрэчыў «сьвядомых пратэстуноў», што ў бюджэце нібыта скончыліся грошы. Па яго словах, бюджэт складваецца нават лепш, чым магло быць.
У фондзе патлумачылі гэта «адсутнасьцю яснасьці» ў пытаньні аб прызнаньні новых уладаў Афганістану.
15 жніўня баевікі «Талібану» ўвайшлі ў Кабул і захапілі ўладу ў Афганістане. Што далей будзе зь беларускім экспартам у гэтую краіну, невядома.
Сам Саід Гуцэрыеў зарабіў на крыптавалюце $ 150 млн.
Банк набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Мікалая Вераб’я таксама спыніць апэрацыі ў валютных пераводах.
Вашынгтон заблякуе доступ радыкальнай ісламскай групоўкі «Талібан» да рахункаў афганскага ўраду, якія кіруюцца Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмай і іншымі фінансавымі арганізацыямі ЗША, інфармуе DW.
Літоўскія мытнікі 15 жніўня ў пункце пропуску «Райгардас-Прывалка» затрымалі чарговую буйную партыю цыгарэт
У леташнім жніўні на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах пачаліся хваляваньні рабочых, ня згодных з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі. Глядзім, што на гэтых заводах цяпер.
Праз эўрапейскія санкцыі аказаліся заблякаванымі банкаўскія сродкі, за кошт якіх меркавалася прафінансаваць шэраг буйных праектаў, зьвязаных з рамонтам і пракладваньнем дарог, мастоў ды разьвязак.
Буйныя міжнародныя авіякампаніі перанакіроўваюць самалёты, каб абысьці паветраную прастору Афганістану, пасьля таго як рух Талібан заняў сталіцу краіны Кабул і абвясьціў аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны
Загрузіць яшчэ