Як удакладняе са спасылкай на фінансавага рэгулятара эканамічнае выданьне «Белорусы и рынок», у агульным вымярэньні фізычныя асобы забралі 131,5 мільёна даляраў, прадпрыемствы — 21,3 мільёна.
Зыходзячы з падлікаў Нацбанку, на гэты час валютныя ўклады крыху перавышаюць 10 мільярдаў даляраў.
Насельніцтва ў асноўным забірала сродкі з тэрміновых банкаўскіх укладаў — зьберажэньні ў замежных валютах па-ранейшаму пераважаюць, іх доля перавышае 68%.
Раней паведамлялася, што за першае паўгодзьдзе беларусы забралі з банкаў валютныя дэпазыты на суму звыш 600 мільёнаў даляраў. З улікам дадзеных ліпеня — ужо больш за 750 мільёнаў.
Адток дэпазытаў становіць пагрозу фінансавай стабільнасьці, стварае падвышаны ціск на ліквіднасьць банкаў, істотна абмяжоўвае магчымасьці крэдытнай падтрымкі эканомікі. Сродкі насельніцтва і юрыдычных асобаў складаюць аснову рэсурснай базы банкаўскай сыстэмы, падсумоўваюць экспэрты Нацбанку.