Беларус з пазыўным «Давід» жыў да нядаўняга часу ў Менску, меў свой невялікі бізнэс. Мае жонку і дзяцей. «У прынцыпе, у 2021 годзе ў мяне было ўсё добра — у асабістым і фінансавым пляне», — кажа ён. Цяпер «Давід» ва Ўкраіне, у палку Каліноўскага. Чаму? Ён расказаў пра гэта Свабодзе.
На тэрыторыі Беларусі цяпер не назіраецца прыкмет фармаваньня наступальных груповак, заявіў 16 ліпеня падчас тэлемаратона прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ), былы чыноўнік і дыплямат Павал Латушка абмеркаваў з уладамі Падляскага ваяводзтва Польшчы разьвіцьцё беларускай культуры і мовы ў гэтым краі.
Беларусы ваююць за Ўкраіну ня толькі ў складзе палку Кастуся Каліноўскага, але і ў рэгулярных войсках. 21-гадовы «Ліс» заключыў кантракт з УСУ яшчэ ў лістападзе 2021 году. Вайну ён сустрэў каля самага Крыму.
Імёны дваіх палонных байцоў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага ўключаны ў сьпіс на абмен ваеннапалоннымі, заявіла 11 ліпеня прадстаўніца вайсковага фармаваньня Крысьціна «Чабор».
У Беларусі ён дакумэнтаваў злачынствы міліцыі — супрацоўнічаў зь Міжнародным камітэтам па катаваньнях. Адседзеў амаль месяц у турме, трымаў галадоўку. Зьехаў ад перасьледу ва Ўкраіну. Цяпер Ігар Краўчанка «Сапіенс» служыць у палку Каліноўскага.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны патлумачылі, ці варта чакаць наступу з боку Беларусі.
Беларускія маці ладзяць акцыю супраць вайны і забойства дзяцей. Яны кладуць цацкі сваіх дзяцей там, дзе іх убачаць людзі, і пішуць, што яны думаюць пра вайну, паведамляе выданьне «Новы Час».
У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зьніклі бязь вестак шасьцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны. Свабода даведалася падрабязнасьці.
Палітык выказала спачуваньні сваякам забітага каліноўца.
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну “Волат” Іван “Брэст“. За дзень да сьмерці Свабода гутарыла зь беларускім добраахвотнікам.
Беларусы працягваюць браць удзел у вайне ва Ўкраіне з абодвух бакоў. Гібель нашых суайчыньнікаў, якія ваююць за Расею, нідзе асобна не фіксуецца, факты трэба шукаць у шматлікіх суполках, якія паведамляюць пра сьмерці на вайне.
24-гадовы Максім «Біл» Пражэнік з палку імя Кастуся Каліноўскага на вайне ўжо чатыры месяцы. Пры гэтым у яго застаецца пазытыўны настрой і погляд на падзеі.
На ўскладаньні вянкоў на мэмарыяльным комплексе «Курган Славы» 3 ліпеня Аляксандар Лукашэнка зноў дэкляраваў вернасьць расейцам.
На момант пачатку вайны наш суразмоўца знаходзіўся ў Беларусі. «Быў проста ў стане ўтрапеньня. Вырашыў ехаць, змагацца за Ўкраіну», — кажа «Гарэза». Ён праз Польшчу дабраўся да Ўкраіны і далучыўся да палку Каліноўскага.
Трох жыхароў Гомельскай вобласьці вінавацяць у падпальваньні рэлейнай шафы на чыгунцы сёлета ў ноч з 28 лютага па 1 сакавіка. Афіцыйна яны праходзяць паводле чатырох артыкулаў, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».
У рамках дэрусыфікацыі вуліцу Пушкіна перайменуюць ў гонар беларускага байца Аляксея Скоблі з пазыўным «Тур», які загінуў у бітвах пад Бучай і Ірпянём, калі коштам свайго жыцьця дапамог выратаваць цэлую групу ўкраінскіх вайскоўцаў.
Цягам выходных 25–26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах расейская армія зноў пускала ракеты. Гэта прывяло да таго, што ў сацыяльных сетках, а часам і ў асабістых зносінах, многія беларусы зноў адчулі непрыязнае стаўленьне з боку ўкраінцаў.
Украінскі суд задаволіў хадайніцтва сьледзтва аб затрыманьні падазраванага ў забойстве мірных грамадзян Украіны мазыраніна Сяргей Калацэя для прыводу яго ў суд і разгляду пытаньня аб ягоным арышце.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны 26 чэрвеня заявіла, што кіраўніцтва ўстановаў і арганізацыяў Гомельскай вобласьці Беларусі папярэджана аб магчымасьці вяртаньня падразьдзяленьняў Узброеных сіл РФ.
Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і кіраўнік парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у інтэрвію Свабодзе ў Радзе Эўропы ў Страсбуры заявіў, што агрэсар у вайне — «лукашэнкаўская Беларусь», а Ўкраіна будзе адвакатам вольнай Беларусі ў Эўразьвязе.
Пяхотнік палку Кастуся Каліноўскага 21-гадовы Аляксей «Оскар» Вайцяховіч у Беларусі прайшоў праз адміністрацыйны арышт і крымінальны перасьлед. Ад пачатку 2021 году ён жыў у Кіеве. Застаўся ў горадзе і тады, калі пачалася вайна.
Прадстаўнік Інтэрнацыянальнага легіёну Дам’ен Магру заявіў, што ўдзельнікі міжнароднага фармаваньня, якія ваююць у складзе Ўзброеных сіл Украіны, выконваюць ня толькі баявыя, але і гуманітарныя задачы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала адпаведны законапраект.
Учора на Буда-Кашалёўшчыне прайшоў дзяржаўны «Дзень здароўя», які сабраў 18 каманд і каля 200 ўдзельнікаў.
Папулярная блогерка, псыхоляг Лілія Ахрэмчык разважае пра тое, як ва ўмовах вайны, жорсткіх рэпрэсій і акупацыі захаваць аптымізм і раўнавагу, тлумачыць прычыны «хэйту» Ціханоўскай, а таксама чаму ўлады не перамаглі, здушыўшы мірную рэвалюцыю.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская павітала рэкамэндацыю Эўракамісіі даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз. Пра гэта яна сказала падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Партугаліі.
Стала вядома, хто можа запісацца ў «народнае апалчэньне» і якую зброю атрымае.
У Вайсковай акадэміі паветрана-касьмічнай абароны імя Жукава ў Цьверы прайшло разьвітаньне са старшым лейтэнантам Узброеных сілаў Расеі Андрэем Бабко.
Ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну шмат замежных грамадзян, з ваенным досьведам і безь яго, вырашылі далучыцца да падразьдзяленьняў Узброеных сіл Украіны, каб дапамагчы ў барацьбе з расейскай арміяй.
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў, што з гэтых 200 чалавек большасьць — футбольныя фанаты і ўдзельнікі пратэставых акцый 2020 году.
Паводле інфармацыі Генэральнага штаба Узброеных сіл Украіны, у рамках праверкі, што праходзіць у Беларусі, войскі прыводзяцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч — пра тое, як распачатая Расеяй вайна супраць Украіны паўплывала на адносіны паміж расейцамі і ўкраінцамі, паміж беларусамі і расейцамі, а таксама што будзе з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінай пасьля вайны.
37-гадовы Аляксандар «Кусь» Клачко прайшоў пакручасты шлях. Ён падтрымліваў пратэсты ў юнацтве, але потым расчараваўся ў апазыцыі. У 2020 годзе далучыцца да руху за дэмакратыю яго падштурхнула сытуацыя з каранавірусам.
Вайна Расеі супраць Украіны і рэвалюцыя 2020 году сталі для многіх беларусаў штуршком, каб пачаць размаўляць і пісаць па-беларуску. Усе яны кажуць, што гэты выбар прынёс ім натхненьне, і адзначаюць перавагі, якія дае беларускамоўнасьць.
У Беларусі ўдвая, да 80 тысяч, плянуюць павялічыць колькасьць войскаў побач з украінскай мяжой, паведамілі ў Генэральным штабе Узброеных сіл Украіны. Паводле інфармацыі ведамства, на Валынскім і Палескім кірунках захоўваецца пагроза ракетных і авіяцыйных удараў зь беларускага боку.
Беларус Сяргей Калацэй, якога ва Ўкраіне вінавацяць у расстрэле чатырох жыхароў Бучы, расказаў, як беспасьпяхова намагаўся прад’явіць украінскім сілавікам доказы сваёй невінаватасьці, пасьля чаго зьвярнуўся ў беларускую пракуратуру, якая ў выніку пачала крымінальную справу.
27-гадовы Яўген «Аўгуст» Міхасюк быў вядомы ў Беларусі як старшыня Рады Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. За такую актыўнасьць яго адлічылі з гістарычнага факультэту ўнівэрсытэту. Потым — падзеі 2020 году, далей — пераезд ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што рызыкі паўторнага ўварваньня расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі мінімальныя.
Телеграм-канал палку Каліноўскага — беларусаў, якія ваююць за Ўкраіну — паведамляе пра тое, што байцы злучэньня атрымалі ўкраінскія ўзнагароды.
На фронце знаходзяцца ня толькі тыя, хто непасрэдна ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях. Амаль у кожнай групе ёсьць парамэдык — чалавек, які аказвае першую мэдычную дапамогу, пакуль параненага не даставяць у шпіталь.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, які цяпер ваюе ў складзе палку Каліноўскага, напрыканцы мінулага тыдня атрымаў кантузію сярэдняй цяжкасьці падчас баёў на поўдні Ўкраіны. Суткі Дзяніс быў непрытомны.
Чацьвёрты месяц працягваецца расейская ваенная агрэсія ва Ўкраіне. Беларусы гінуць з абодвух бакоў фронту расейска-ўкраінскай вайны.
Юры «Хмель» Гарупа на вайне ва Ўкраіне ад 2014 году. Раней быў у шэрагах «Правага сэктару», але 24 лютага знаходзіўся дома ў Хмяльніцкім, таму ня змог даехаць у свой батальён. Таму хлопец далучыўся да батальёну Каліноўскага.
Беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне абвясьцілі аб стварэньні палка Кастуся Каліноўскага.
Андрэй «Анджэй» Корсак – адзін з найстарэйшых байцоў батальёну Каліноўскага. У вялікім інтэрвію для Свабоды ён расказаў аб працы ў журналістыцы, службе ў савецкім войску, і чым жыцьцё ў Расеі адрозьніваецца ад жыцьця ў Польшчы.
Павал «Волат» змагаўся ў складзе батальёна імя Кастуся Каліноўскага.
Аляксей «Псыхоляг» Назараў ад 2014 году ваюе ва Ўкраіне. 3 сакавіка 2022 году ў баях за Бучу ў Кіеўскай вобласьці, дзе загінуў Ільля «Літвін», беларус атрымаў раненьне, якое прывяло да ампутацыі нагі. Праз два месяцы рэабілітацыі ён вярнуўся ў шэрагі баявых пабрацімаў.
Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады, ён родам з Магілёва. У вайне на ўсходзе Ўкраіны ён браў удзел ад 2014 году.
Загрузіць яшчэ