Заблякаваныя фуры, перакапаныя дарогі і блёк-пасты. Спадарожнікавыя здымкі памежных пераходаў паміж Украінай і Беларусьсю. ФОТА
З пачаткам вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны спыніўся рух транспарту і на аўтамабільных пераходах паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Інфармацыі пра тое, што цяпер адбываецца ў памежнай зоне паміж дзьвюма краінамі, амаль няма. Нядаўна ў адным з тэлеграм-каналаў зьявілася відэа, як украінскія вайскоўцы ўсталёўваюць міны на дарозе да памежнага пункту «Выступовічы». На кадрах пасярод дарогі відаць абарончае збудаваньне, сама дарога перакапаная.
Як выглядаюць цяпер некаторыя памежныя пункты, мы прааналізавалі на спадарожнікавых здымках. Падобна, што большасьць з украінскіх збудаваньняў маюць абарончы характар. Зь беларускага боку на некаторых пунктах стаяць блёк-пасты.