Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскім Міністэрстве абароны кажуць, што гатовыя да правакацыяў з-за беларускай мяжы


Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.
Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.

У Міністэрстве абароны Ўкраіны патлумачылі, ці варта чакаць наступу з боку Беларусі.

«Паводле зьвестак Генштабу, пакуль што на тэрыторыі Беларусі не канцэнтруюцца ўдарныя групы. Але ёсьць іншыя маркеры, якія могуць сьведчыць пра тое, што Беларусь можа разглядацца як адзін са сцэнараў нашага ворага. Інфармацыйнае нагнятаньне антыўкраінскай сытуацыі ў Беларусі і гэтыя бясконцыя вучэньні, якія яны праводзяць, — таксама часта бываюць падставай для трыманьня войскаў у баявой гатовасьці. Але гаварыць пра тое, што гэта адназначна можа быць нейкім дапушчэньнем ці прагнозам (наконт наступу з боку Беларусі) — не, вядома. Але як адзін са сцэнараў — безумоўна, абодва бакі гэта разглядаюць», — заявіла ў этэры ўкраінскага нацыянальнага тэлемаратону намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.

Намесьніца міністра абароны падкрэсьлівае, што стопрацэнтнага прагнозу, як будуць разьвівацца баявыя дзеяньні, няма.

«Правакацыя з боку РФ — гэта іх старая тактыка. Таму нам не прызвычайвацца, мы разумеем, што могуць быць правакацыі, што яны, напрыклад, абвінавачваюць Украіну ў тым, што яны насамрэч робяць самі, што яны ствараюць фэйкавыя ролікі нібыта з удзелам украінскіх вайскоўцаў. Рэч у тым, што ў сьвеце ўжо перасталі верыць гэтым расейскім заявам. Гэты інструмэнтарый у іх працуе толькі на ўнутранага спажыўца інфармацыі. Але тут таксама ня трэба расслабляцца. Калі яны нагнятаюць гэтую інфармацыю пра тое, што Ўкраіна, паводле іхнай вэрсіі, наносіць ім удары, гэта азначае, што яны могуць рыхтаваць у сваіх грамадзян апраўданьне для сваіх дзеяньняў», — дадала яна.

Днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў саюзе Беларусі і Расеі даўно створанае адзінае войска і што ён «даўно вызначыў» удзел Беларусі ў «спэцапэрацыі» (так у Расеі называюць вайну) Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны.

2 ліпеня Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна спрабавала нанесьці ракетны ўдар па Беларусі, і паведаміў пра загад беларускім вайскоўцам «узяць пад прыцэл цэнтры прыняцьця рашэньняў у сталіцах „ястрабаў“».

26 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да грамадзян Беларусі, якіх цяпер «уцягваюць у вайну — нават яшчэ больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG