Колькасць загінулых у выніку тэракта ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 133, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі. Ведамства ўдакладняе, што колькасць забітых можа павялічыцца. Прэзыдэнт Расеі Пуцін пракамэнтаваў тэракт толькі праз 19 гадзінаў пасьля нападу.