У Беларусі анамальнае цяпло, якое назіралася апошнія дні, зьменіць пахаладаньне і дажджы з мокрым сьнегам.
У аўторак, 2 красавіка, халодны атмасфэрны фронт прынёс ў краіны навальнічныя дажджы і моцны вецер, паведамляе Белгідрамэт. Няўстойлівае надвор’е захаваецца да канца працоўнага тыдня.
Так, напрыклад у Мазыры сеньня прайшла пяшчаная бура і навальніца, заўважыў Flagshtok.
Моцны вецер выварочваў дрэвы, рэклямныя шчыты і кіёскі ў гэтым паўднёвым беларускім горадзе.
У пасёлку Ўрыцкае абвалілася сьцяна дома.