Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Люстэрка»: з пачатку году тры студэнты БДУІР учынілі самагубства


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Са студзеня ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радёэлектронікі (БДУІР) тры студэнты скончылі жыцьцё самагубствам, паведамляе партал «Люстэрка».

Студэнт гэтага ВНУ паведаміў парталу, што напрыканцы студзеня ў інтэрнаце № 1 ўчыніў самазабойства студэнт БДУІР, які «моцна перажываў з прычыны пераздачаў і высяленьня зь інтэрнату». У канцы сакавіка ў тым жа інтэрнаце студэнт скочыў з 12 паверха.

«Пра прычыны нічога не вядома. Былі відавочцы гэтага выпадку. Як толькі ў чаце інтэрнату сталі абмяркоўваць гэтае пытаньне (пыталіся, адкуль крыкі), рэзка ўсе сталі выдаляць паведамленьні, таму нібыта чаты будуць правяраць», — распавёў студэнт выданьню.

Яшчэ адно самагубства, паводле яго слоў, адбылося 10 сакавіка ў інтэрнаце № 2. Гэтую інфармацыю пацьвярджае яшчэ адна студэнтка БДУІР. Яна расказала, што загінулы вучыўся на першым курсе.

«Пра гэта выкладчыкі не расказваюць, я даведалася праз сваіх аднагрупнікаў. Ня ведаю, якія дакладна меры прымае адміністрацыя, але ўсіх суседзяў таго хлопца з другога інтэрната перасялілі, а сам блёк закрылі на год», — распавяла студэнтка.

Журналістка «Люстэрка», прадставіўшыся маці студэнткі БГУІР, паразмаўляла па тэлефоне з загадчыцай інтэрнату № 1 Аленай Прадэус.

Спадарыня Прадэўс сказала: «Калі ў вашага дзіцяці ёсьць нейкія праблемы, у нас тут ў інтэрнаце працуе псыхоляг. Калі трэба нейкую працу правесьці, канешне, можам гэта зрабіць. На сваім узроўні я прагаворвала ўсе гэтыя пытаньні. Казала, што, што б ні адбылося ў жыцьці, думайце ня толькі пра сабе, а яшчэ аб тым, што ў вас ёсьць мамы, браты і сёстры, думайце аб наступствах, якія могуць быць. А ўвогуле вы ўсе маладыя, і ў вас павінна быць жаданьне ўбачыць заўтрашні дзень, дамагчыся чагосьці новага. І не важна, калі нешта не атрымалася. Не атрымалася сёньня — атрымаецца заўтра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG