Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нігерыі экстрэмісты вызвалілі ўсіх 287 выкрадзеных са школы дзяцей


У нігерыйскай вёсцы пасьля выкраданьня дзяцей
У нігерыйскай вёсцы пасьля выкраданьня дзяцей

Выкраданьні людзей з навучальных устаноў краіны працягваюцца ўжо ня першы год, і рэдка калі такія гісторыі завяршаюцца без ахвяр і хутка.

Усе 287 навучэнцаў, выкрадзеных узброенымі людзьмі падчас нападу на школу на паўночным захадзе Нігерыі ў пачатку сакавіка, вызваленыя. Пра гэта аб’явілі мясцовыя ўлады 24 сакавіка, піша АР.

Кіраўнік штату Кадуна, дзе 7 сакавіка адбылося масавае выкраданьне, Уба Сані, не расказаў падрабязнасьцяў вызваленьня амаль 300 дзяцей, але падзякаваў прэзыдэнту Нігерыі Болу Тынубі «за тое, што выкрадзеныя школьнікі былі вернуты цэлымі».

Раней прэзыдэнт Тынубу паабяцаў выратаваць дзяцей, «не заплаціўшы ні граша» за выкуп.

Тынубу прыйшоў да ўлады ў 2023 годзе, паабяцаўшы справіцца з «адсутнасьцю бясьпекі», выкліканай экстрэмісцкімі групоўкамі і бандытамі на паўночным усходзе краіны, і ростам міжэтнічнага гвалту ў цэнтральных штатах Нігерыі.

У апошнія гады злачынныя групоўкі неаднаразова нападалі на школы, галоўным чынам у сельскай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны.

У 2014 годзе ісламскія экстрэмісты выкралі больш за 200 школьніц са школы ў штаце Борна, які знаходзіцца на паўночным усходзе краіны. Пазьней такія выпадкі паўтараліся рэгулярна. Ісламісты бралі цэлыя мясцовасьці пад кантроль, патрабавалі за выкрадзеных выкуп, забівалі людзей. Улады не заўсёды давалі рады з нападамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG