Родны кут Пётры Сыча – Вялейшчына, дзе ён нарадзіўся 18 студзеня 1912 году, дзе напісаў свае юначыя вершы. Ягоны яскравы дэбют у дваццаць гадоў абяцаў надзвычай цікавы працяг. Аднак неўзабаве Пётра атрымаў першыя ўражаньні з тых, што пазьней стануць асноваю аўтабіяграфічнага апавяданьня “Каляды на чужыне”.
Каляды 1939-га малады літаратар сустракаў у Віленскай турме НКВД, Каляды 1940-га – у лягернай бальніцы пад Варкутой, а Каляды 1942-га – у ірацкай пустэльні... На той час Пётра Сыч служыў у арміі генэрала Андэрса, у складзе якой браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінах, у тым ліку і ў вядомай бітве пад Монтэ Касіна, дзе палегла некалькі сотняў беларусаў.
Пасьля вайны Пётра працаваў на радыё “Вызваленьне”, як тады называлася “Свабода”. У адным з сваіх нарысаў ён з пранізьлівай шчырасьцю казаў слухачам на далёкай радзіме: “Мы, як нашыя птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём – павароту чакаем. Ярдань ці Ніл, Тыбар ці Тэмза, Амазонка ці Гудзон шумяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной...”
Аповесьць “Сьмерць і салаўі” (Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ Касіна), што з працягам друкавалася ў мюнхенскай эміграцыйнай газэце “Бацькаўшчына”, сталася самым значным ягоным творам. Над апошнімі старонкамі аўтара напаткала заўчасная і, на маю думку, загадкавая сьмерць – 24 чэрвеня 1964 году ён раптоўна памёр ад зробленага мэдсястрой уколу.
Некалькі заключных абзацаў аповесьці дапісаў сябар і аднапалчанін аўтара Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
У 2004-м “Сьмерць і салаўі” былі перавыдадзеныя Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
“Маё першае ўражаньне з-пад Монтэ Касіна, – піша Пётра Сыч,– было лірычнае: разбушаваная італьянская вясна, пунсовыя макі й звар’яцелыя салаўі...”