Што паглядзець
Да Дня народзінаў Марыі Калесьнікавай (ужо пятага, які яна сустракае за кратамі) пагаварылі зь яе сястрой Тацянай Хоміч.
«Цяпер мы атрымліваем толькі нейкія абрыўкі інфармацыі пра яе. Што яна знаходзіцца ў атрадзе, што працуе. На жаль, у нас няма камунікацыі — ні ліставаньня, ні званкоў, ні перадач, ні сустрэчаў. Гэта была такая аднаразовая акцыя — сустрэча ў лістападзе (Марыі Калесьнікавай з бацькам — рэд.)», — распавяла Свабодзе Тацяна Хоміч.
Інтэрвію цалкам глядзіце тут:
***
А тут відэавэрсія нашага расьсьледаваньня пра машыны расейскага «ядзернага» ведамства, якія завезьлі ў Беларусь і якія прымуць удзел у парадзе.
***
Калі вы актыўна карыстаецеся інстаграмам (і нават калі не), у нас ёсьць цудоўныя карткі пра тое, колькі энэргіі і вады «каштуе» чалавецтву штучны інтэлект.
Проста факт: запыт у ChatGPT спажывае прыкладна ў 10 разоў больш энэргіі, чым звычайны пошук у Google. Паводле некаторых ацэнак, штогадовае энэргаспажываньне ChatGPT пры абслугоўваньні карыстальнікаў дасягае 1058 ГВт г, ўто параўнальна з спажываньне электрычнасьці ў невялікай краіне (напрыклад, Барбадас за год спажывае каля 1000 ГВт г).
Што найдаражэйшае пры генэраваньні праз ШІ — малюнак ці відэа? Як у гэтым удзельнічае вада? Ці ёсьць нейкае выйсьце? Пра ўсё гэта — у нашых картках.
Што пачытаць
«Атрымлівала пагрозы блізкім і родным». Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай празь месяц пошукаў
Апошнія навіны пра зьнікненьне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай і новыя камэнтары ад Аляксея Лявончыка і Паўла Латушкі па гэтай справе.
***
У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе.
Расьследаваньне тэкстам і шмат фота
***
Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе
Першы тэкст нашага спэцпраекту «Сьляды». У ім расказваем:
- як ліквідацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» замінае Беларусі прадаваць драўніну на Захад,
- як у Беларусі зьяўляюцца штучныя лясы а-ля «сасновае поле»
- і чаму гэта шкодна для жывёльнага сьвету,
- а таксама чаму плошча беларускіх лясоў за 80 гадоў вырасла, але насамрэч зьменшылася.
І шмат прыгожых і ня вельмі здымкаў лесу.
***
Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў зь Менску, мясцовыя спрабуюць пратэставаць.
Складаная гісторыя. Паводле эколягаў, будаўніцтва адстойнікаў для фэкаліяў падпадае пад дзеяньне адразу некалькіх законаў. Але, выглядае, не падпала. Плюс — іншыя пытаньні: пах, тэрмін дзеяньня адстойніка, адсутнасьць сучасных тэхналёгіяў апрацаваньня такіх адыходаў
І ўжо пасьля гэтай публікацыі стала вядома, што чыноўнікі сустрэліся з жыхарамі на размову.
***
Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы. Як стала вядома Свабодзе, затрыманьні за фота і відэа зь перамяшчэньнямі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі працягваюцца. Арыштаваным можа пагражаць да сямі гадоў турмы.
Расказваем, што пра гэта вядома.
***
Паказваем, як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах, і расказваем, што ў гэтым спрабуе зрабіць дзяржава.
***
Цікава, што ўлады Беларусі сёлета прыдумалі да 9 траўня — вельмі дзіўныя акцыі.
Напрыклад: 34 прысяданьні — «у гонар легендарнага танка Т-34» ці хадзіць упрысядкі да 2 хвілін — «бо так хадзілі партызаны». Гэта заданьні з онлайн-чэленджу «Восемдзесят крокаў да Перамогі» ад Менскага аблвыканкаму.
Іншае падобнае — у нашым артыкуле.
***
Не бывае двух народаў, якія можна было б назваць адным, бо ў кожнага ёсьць свае нацыянальныя інтарэсы, і калі нехта кажа «мы адзін народ», значыць, нешта важнае парушана ў дачыненьнях, значыць, няма роўнасьці, а таму ня можа быць і праўдзівага добрасуседзтва.
Гэта цытата з «Ліста да менскага сябра пра „адзін народ“ Сяргея Дубаўца. Проста пачытайце яго.
***
150 тысяч пакістанцаў і Беларусь; як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны і што для Беларусі — імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналітыку Валера Карбалевіча знойдзеце тут.
Заставайцеся са Свабодай!
Форум