У былога камандзіра 5-й асобнай брыгады спэцназу Беларусі Ўладзімер Барадач, які даўно жыве за мяжой, правялі 6 лістапада ператрус у ягонай менскай кватэры. Аб тым, што супраць яго завялі крымінальнай справы ён паведаміў у сябе ў фэйсбуку.
«Не разумею, чаму праваахоўныя органы робяць і вядуць гэтую крымінальную справу ў таямніцы ад мяне», — напісаў Барадач.
Ён накіраваў запыт у Першамайскі РУУС Менску з просьбай даць яму магчымасьць даваць паказаньні.
«У мяне няма таямніцаў перад законам, народам і Айчынай. Чакаю адказу», — напісаў Барадач.
73-гадовы Ўладзімер Барадач з 2010-га году жыве ў Нямеччыне, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 1990-я гады ён стаў адным з ініцыятараў стварэньня Зьвязу беларускіх афіцэраў. У 2000-х удзельнічаў у грамадзкім расьсьледаваньні зьнікненьня (верагоднага забойства) экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі. У 2021-м Барадача пазбавілі званьня палкоўніка ў адстаўцы.
Форум