Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі


Джон Коўл
Джон Коўл

Таксама амэрыканскі прэзыдэнт чарговы раз падзякаваў Лукашэнку.

У сваім допісе Дональд Трамп напісаў, што вядзецца далейшая праца наконт вызваленьня беларускіх палітвязьняў.

«Я рады паведаміць, што Джон Коўл, вядомы як адзін з сапраўды выдатных юрыстаў нашай краіны, сярод перамог якога была першая буйная выйгрышная справа аб тытунёвых вырабах, намінаваны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў Беларусі. Ён ужо паспяхова дамовіўся аб вызваленьні 100 закладнікаў і мае намер вызваліць яшчэ 50», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truthsocial.

Таксама Трамп заявіў, што загадзя дзякуе Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да вызваленьня дадатковых людзей. Лукашэнку Трамп зноў назваў «паважаным прэзыдэнтам Беларусі».

  • Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа актывізавала кантакты з афіцыйным Менскам у 2025 годзе.
  • Пасьля візытаў амэрыканскіх прадстаўнікоў у Менск 21 чэрвеня на свабоду выйшлі і былі вывезеныя зь Беларусі 14 палітзьняволеных, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі.
  • 11 верасьня, пасьля чарговага візыту Джона Коўла ў Менск, стала вядома аб вызваленьні яшчэ 52 зьняволеных, якіх вывезьлі ў Літву. Сярод іх быў і вядомы палітык Мікола Статкевіч, які адмовіўся выяжджаць зь Беларусі.
  • Сёлета ў жніўні Дональд Трамп званіў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх палітвязьняў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG