Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія танкісты накіраваліся на вучэньні ў Расею: будуць пераймаць досьвед баявых дзеяньняў ва Ўкраіне


На вучэньні беларускія танкісты паляцелі самалётам. Фота Міністэрства абароны Беларусі
На вучэньні беларускія танкісты паляцелі самалётам. Фота Міністэрства абароны Беларусі

Вайскоўцы цягам месяца будуць праходзіць інтэнсіўную падрыхтоўку ў супольным беларуска-расейскім навучальна-баявым цэнтры на палігоне Муліна ў Расеі.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб накіраваньні вайскоўцаў аднаго з танкавых падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі на навучаньне ў Расею.

Як адзначылі ў прэсавай службе ведамства, вайскоўцы цягам месяца будуць праходзіць інтэнсіўную падрыхтоўку ў навучальна-баявым цэнтры на палігоне Муліна ў Расеі.

«У нашых калег мы будзем пераймаць досьвед вядзеньня баявых дзеяньняў. Гэта агнявая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка, кіраваньне ў складаных умовах мясцовасьці. З улікам таго, што адбываецца ў сьвеце і асабліва вакол Беларусі, падрыхтоўка зь непасрэднымі ўдзельнікамі спэцыяльнай ваеннай апэрацыі вельмі актуальныя для нашых падразьдзяленьняў», — працытавала камандзіра батальёну прэсавая служба Міністэрства абароны.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году, дазволіўшы выкарыстоўваць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў украінскіх гарадоў, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюцца з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG