Андрэй Іванец расказаў тэлеканалу АНТ, як зьмяніўся падручнік па гісторыі для дзясятай клясы. Паводле яго, у навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» дадалі ў тым ліку і найноўшы час.
«Там ужо знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі 2020 году з усімі ацэнкамі, чаму і хто хацеў зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот. Безумоўна, там апісана і фармаванне Ўсебеларускага народнага сходу. Адзіны дзень галасаваньня там таксама знайшоў адлюстраваньне», — адзначыў міністар.
- 9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў.
- Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка нібыта набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%.
- На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай.
- Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі.
- Афіцыйныя вынікі гэтых выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.
Форум