У ліпені праваабаронцы паведамлялі пра пераслед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» («БелОМА») і ААТ «Пеленг» — людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на «размовы».
Паводле інфармацыі ад крыніц, пераслед на ААТ «Пеленг» працягваецца — вядома пра як мінімум 15 звольненых, супраць некаторых супрацоўнікаў распачалі крымінальныя справы. Людзей дагэтуль працягваюць выклікаць на «размовы».
«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.
Форум