Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане арыштавалі дэпутата парлямэнту паводле абвінавачаньня ў спробе захопу ўлады


Таджыцкі дэпутат Саідджафар Усманзада
Таджыцкі дэпутат Саідджафар Усманзада

Саідджафар Усманзада працаваў у парлямэнце з 2015 году, быў адным зь нямногіх дэпутатаў, якія кантактавалі з СМІ, і часта ўдзельнічаў у праграмах Радыё Азадзі, таджыцкай службы Радыё Свабода.

Саідджафара Ўсманзада, дэпутата парлямэнту і колішняга старшыню Дэмакратычнай партыі Таджыкістану, пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасьці і арыштавалі паводле абвінавачаньня ў «змове з мэтай захопу ўлады».

Як паведаміла таджыцкая служба Радыё Свабода, генэральны пракурор Таджыкістану Юсуф Рахмон абвінаваціў Усманзада ў супрацоўніцтве з забароненым у краіне «Нацыянальным альянсам Таджыкістану», які аб’яднаў апазыцыйныя партыі і рухі за мяжой.

Саідджафар Усманзада працаваў у парлямэнце з 2015 году, быў адным зь нямногіх дэпутатаў, якія кантактавалі з СМІ, і часта ўдзельнічаў у праграмах Радыё Азадзі, таджыцкай службы Радыё Свабода.

Дэмакратычная партыя Таджыкістану, якую раней ачольваў затрыманы, месяц таму адправіла яго ў адстаўку за «нездавальняльную работу».

Пакуль Саіджафар Усманзада ці ягоныя сваякі не камэнтавалі абвінавачаньне і затрыманьне. Журналісты паведамляюць, што невядома і тое, ці мае ён адваката.

Саідджафар Усманзада ў 2013 і 2020 гадах балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Таджыкістану, але, паводле ЦВК, не набраў неабходнай колькасьці галасоў. Тады некаторыя экспэрты заяўлялі, што рашэньне аб удзеле ў выбарах было ўхвалена, каб яны мелі легітымны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG