Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на помнік памерламу ў няволі палітвязьню Ледніку сабралі за некалькі дзён


Ігар Леднік. Архіўнае фота
Ігар Леднік. Архіўнае фота

Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні, куды яго даставілі з бабруйскай калёніі № 2, дзе ён адбываў пакараньне.

Кошт помніка на магіле палітвязьня Ігара Ледніка, які памёр у няволі на 64-м годзе жыцьця, складае 2 тысячы эўра. На гэты момант пералічана 2.015 эўра. Фонд салідарнасьці BySol пачаў збор 11 сакавіка.

Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні, куды яго плянава даставілі з бабруйскай калёніі № 2, дзе вязень адбываў пакараньне. Да гэтага ён знаходзўся ў магілёўскай калёніі № 15.

Прычынай сьмерці стала спыненьне сэрца.

  • Леднік быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 году ягоная адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязьня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы сьледчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце.
  • Журналіст і грамадзкі актывіст, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) быў затрыманы 12 красавіка 2022 году. Спачатку яго арыштавалі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту, пасьля якога ён на волю не выйшаў.
  • 6 верасьня 2022 году суд Ленінскага раёну Менску (судзьдзя Тацьцяна Шоцік) асудзіў мужчыну на тры гады пазбаўленьня волі паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу («паклёп на прэзыдэнта») у калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазыцыя».
  • Пахаваны 22 лютага ў Барысаве (Менская вобласьць).
  • 18 ліпеня 2022 году суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонкі Ледніка ў Фэйсбуку «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
  • У Беларусі ў зьняволеньні памерлі прынамсі пяць палітвязьняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калёніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёну), 21 траўня 2022 году ў шклоўскай калёніі № 17 (Магілёўская вобласьць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадзкі дзяяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калёніі – 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га – прывезены ў лякарню з горадзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG