Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне ў белых колерах. У Варшаве разьвітваюцца зь беларускай Лізаветай, якая памерла пасьля згвалтаваньня


Труна Лізаветы. Варшава, 14 сакавіка 2024
Труна Лізаветы. Варшава, 14 сакавіка 2024

Пахаваньне Лізаветы праходзіць 14 сакавіка на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы.

На разьвітаньне на Паўночных могілках у Варшаве прыйшлі 100–150 чалавек.

Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве
Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве

Цела Лізаветы ўнесьлі ў залю разьвітаньня. Труна закрытая. Пераважаюць белыя колеры. Людзі прыйшлі зь белымі кветкамі на просьбу сваякоў. Белая труна. Пэрсанал пахавальнай залі ў белых строях.

Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве
Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве

Прыехалі сьвятары. Шмат журналістаў з розных краін. Каля могілак дзяжурыць паліцыя і хуткая дапамога. На разьвітаньне прыехаў Зянон Пазьняк з жонкай Галінай. Стаяць моўчкі.

Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай у Варшаве
Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай у Варшаве

Чуваць плач. У залі грае ціхая музыка, людзі моўчкі падыходзяць да труны і ўскладаюць кветкі.

Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве
Разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве
Палітык Зянон Пазьняк на пахаваньні Лізаветы
Палітык Зянон Пазьняк на пахаваньні Лізаветы
Людзі, якія прыйшлі на пахаваньне Лізаветы, ускладаюць кветкі
Людзі, якія прыйшлі на пахаваньне Лізаветы, ускладаюць кветкі
Труну Лізаветы нясуць на могілкі, Варшава, Польшча, 14 сакавіка 2023 году
Труну Лізаветы нясуць на могілкі, Варшава, Польшча, 14 сакавіка 2023 году
Разьвітаньне зь Лізаветай Варшава, Польшча, 14 сакавіка 2024 году
Разьвітаньне зь Лізаветай Варшава, Польшча, 14 сакавіка 2024 году

Даніла, хлопец загінулай Лізаветы, у ранейшай размове зь «Белсатам» выказаў вялікую падзяку ўсім за шчырую падтрымку.

«Я атрымаў вялізную колькасьць прапановаў дапамогі ад беларусаў, украінцаў, палякаў. Дактары, юрысты, служкі царквы і проста неабыякавыя людзі ўвесь гэты час падтрымлівалі, дапамагалі, былі побач, маліліся. Дзякую за вашыя добрыя сэрцы і падтрымку...»

  • 25 лютага на 25-гадовую беларуску Лізавету, якая вярталася раніцай дадому, напаў мужчына ў масцы. Ён прыставіў ёй да шыі нож, сілай адцягнуў яе да суседняй брамы, дзе пабіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў у паліцыю.
  • Першага сакавіка Лізавета памерла ў шпіталі, у якім прабыла амаль тыдзень пасьля нападу. Шостага сакавіка ў польскай сталіцы прайшоў марш яе памяці.
  • Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Адпаведна выстаўленым абвінавачаньням яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
  • Здарэньне ўразіла ня толькі суайчыньнікаў загінулай беларускі, але і грамадзян іншых краін. У вядучых польскіх СМІ тэма сьмяротнага згвалтаваньня Лізаветы некалькі дзён была адной з асноўных.
  • У сваю чаргу намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла ў этэры TVN24, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе Польшчы зьменяць, «каб яно стала злачынствам, а не — як сёньня — правапарушэньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG