Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі запалоханыя». На разьвітаньне з памерлым у калёніі палітвязьнем Леднікам прыехала каля 10 чалавек


Ігар Леднік. Каляж
Ігар Леднік. Каляж

Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў разьвітацца з палітвязьнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага за кратамі.

«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць праз пагрозы [затрыманьня]», – паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Па словах суразмоўцы выданьня, на разьвітаньні была сястра палітвязьня, сын знаходзіўся на відэасувязі з Ізраіля. На вуліцы за людзьмі назіралі супрацоўнікі невядомых спэцслужбаў — з аўтамабіля «з чырвонымі нумарамі».

Журналіста і грамадзкага актывіста Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 году. Яго арыштавалі спачатку на 15 дзён, але на волю ён так ня выйшаў.

6 верасьня 2022 года суд Ленінскага раёну Менску (судзьдзя Тацяна Шоцік) пакараў Ледніка трыма гадамі пазбаўленьня волі паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) у калёніі агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе «Пазіцыя».

У турме стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасьць 2-й групы з прычыны праблем з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў «Фэйсбуку» ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Як пішуць аднапартыйцы, Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапэшцкі мэмарандум быў парушаны ў Беларусі пасьля разгону Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, што прывяло да ўсталяваньня ў Беларусі дыктатуры, збліжэньня яе з Расеяй і падрыву эўрапейскай бясьпекі ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG