Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За выкраданьне мужа і жонкі зь Беларусі ў Тайляндзе арыштавалі пяцёх расейцаў. Пара заплаціла ім выкуп амаль мільён даляраў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Паліцыя арыштавала ў Тайляндзе пяцёх грамадзян Расеі, якіх абвінавачваюць у выкраданьні мужа і жонкі зь Беларусі, паведамляе выданьне Bangkok Post.

Адзначаецца, што сямейную пару выкралі, калі яна вярталася на матацыкле з гульнявой крамы. Матацыкл «падрэзалі», вымусіўшы спыніцца, пасьля гэтага 23-гадовага мужчыну зьбілі, на галовы мужа і жонкі надзелі поліэтыленавыя пакеты, іх пасадзілі ў чорны фургон.

Затым, паведамляе выданьне, іх прымусілі перавесьці выкрадальнікам крыптавалюту на суму 901.200 даляраў (каля 31 млн бат) і вызвалілі за кілямэтар ад месца здарэньня.

Муж і жонка зьвярнуліся ў паліцыю, адзначыўшы, што з выкрадальнікамі не знаёмыя, а ў Тайлянд прыбылі ў сьнежні мінулага году.

Самаму малодшаму з затрыманых расейцаў 29 гадоў, самаму старэйшаму — 37. Двое зь іх былі затрыманыя ў аэрапорце пры спробе пакінуць Тайлянд.

Паліцыя прад’явіла ўсім пяцярым абвінавачваньні ў рабунку, прымусе, незаконным затрыманьні (выкраданьні).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG