Пра гэта сьведчыць індэкс мільярдэраў, складзены агенцтвам Bloomberg.
Самым багатым чалавекам Зямлі летась быў Ілан Маск, уладальнік кампаніяў Tesla, SpaceX і Х (былы Twitter). Ягонае багацьце складала летась 229 мільярдаў даляраў, У першай дзясятцы самых багатых людзей плянэты — 9 амэрыканцаў, сярод іх Джэф Бэзас ($177 млрд, 3-е месца), Біл Гейтс ($141 млрд, 4-е месца), Марк Цукербэрг ($128, 6-е месца), і француз Бэрнар Арно ($179, 2-е месца). У першай сотні найбагацейшых людзей — 36 грамадзянаў ЗША, 9 кітайцаў, 9 індусаў, 6 французаў і 6 расейцаў.
У індэкс мільярдэраў ня трапіў ніводзін беларус. У ім таксама няма грамадзянаў Літвы і Латвіі. У ім фігуруюць грамадзянін Украіны Рынат Ахметаў (5,8 млрд даляраў, 469-е месца), Польшчы — Томаш Бэрнацкі (8,7 млрд даляраў, 465-е месца) і 25 грамадзянаў Расеі. Паводле індэксу мільярдэраў, складзенага агенцтвам Bloomberg, самым багатым расейцам быў летась Уладзімір Патанін (31,1 млрд даляраў, 47-е месца).