Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся першы рэйс Southwind Airlines з Істамбула ў Менск. Bild піша пра высокую рызыку кантрабанды нелегальных мігрантаў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Першы рэйс новага для беларускага рынку авіяперавозчыка Southwind Airlines сустрэлі напярэдадні позна ўвечары ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамляе прэсавая служба аэрапорта. Авіякампанія адкрыла рэгулярныя палёты з Істамбула ў Менск.

Сустракаць самалёт прыехалі прадстаўнікі пасольства Турцыі і намесьнік гендырэктара аэрапорта па зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мікіта Сярэдзіч. Першым рэйсам у Менск прыляцела кіраўніцтва Southwind Airlines, адзначае партал Reform.by.

Раней паведамлялася, што Southwind Airlines будзе лятаць з Істамбула ў Менск з 15 сьнежня, а час палёту складзе 3 гадзіны і 10 хвілін. Мяркуючы па дадзеных сэрвісу flightradar24.com, першы палёт праходзіў над тэрыторыяй ЭЗ, затым борт паляцеў у бок Расеі і ўжо з Расеі ўляцеў на тэрыторыю Беларусі. Рэсурс motolko.help сьцьвярджае, што авіякампанія пакуль не змагла атрымаць дазвол МЗС Беларусі на заход у паветраную прастору Беларусі з боку ЭЗ.

Турэцкая авіякампанія з расейскімі каранямі Southwind Airlines пачала працаваць у 2022 годзе ў якасьці чартарнай кампаніі, першапачаткова арыентуючыся на зносіны паміж Турцыяй і Расеяй, аднак пазьней адкрыла і іншыя напрамкі. Выданьне Bild, спасылаючыся на ўнутраныя высновы МУС Польшчы, паведамляла аб існаваньні «вельмі высокай рызыкі» мэтанакіраванай кантрабанды нелегальных мігрантаў у Заходнюю Эўропу праз новую авіякампанію.

  • Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне менскі аэрапорт пакінулі авіякампаніі, якія не падтрымалі міжнародныя санкцыі, накладзеныя на беларускую авіяцыю ў сувязі з прымусовай пасадкай самалёта авіякампаніі RyanAir з Раманам Пратасевічам і Соф’яй Сапегай на борце. У Менск працягвалі лятаць FlyDubai I Turkish Airlines, але з пачаткам вайны і яны адмянілі свае рэйсы.
  • Цяпер у аэрапорт прыйшла турэцкая авіякампанія, якая ўзьнікла ў 2022 годзе і якую завязваюць з расейскім турыстычным бізнэсам. Авіякампанія мае 14 самалётаў і ў асноўным дастаўляе чартэрнымі рэйсамі на турэцкія курорты расейскіх турыстаў.
  • У Істамбул зь Менску таксама лятае беларуская кампанія «Белавія».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG