Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль траціна беларусаў зазнала ўзлом сацыяльных сетак


Міжнародная кампанія Kaspersky, чыя штаб-кватэра месьціцца ў Маскве, правяла апытаньне ў розных гарадах Беларусі і выявіла, што 28% рэспандэнтаў былі ахвярамі ўзлому ўліковага запісу ў сацыяльных сетках.

У апытаньні ўздзельнічалі больш за 500 чалавек у Менску, Магілёве, Гомлі, Віцебску, Горадні і Берасьці, паведамляе Office Life.

Адмыслоўцы Kaspersky кажуць, што ўліковыя запісы могуць падвяргацца ўзломам ня толькі ў выніку складаных кібэратакаў, але і з прычыны абыякавага стаўленьня карыстальнікаў да бясьпекі.

Кожны трэці апытаны прызнаваўся, што перадаваў свае дадзеныя для ўваходу блізкім, а не мянялі пароль пасьля гэтага больш за палову рэспандэнтаў. Пры гэтым кожны чацьвёрты выкарыстоўвае падобныя адзін на аднаго паролі ў розных сэрвісах і сацыяльных сетках, што аблягчае задачу зламысьнікам.

Зьміцер Кудрэвіч, прадстаўнік Kaspersky у Беларусі, адзначае, што важна надаваць увагу кожнаму аспэкту онляйн-бясьпекі.

Ён нагадвае, што падбор надзейнага паролю — адна з ключавых мер для абароны ўліковых запісаў на розных плятформах і сэрвісах. Але варта ўлічваць, што важна яшчэ і захоўваць яго такім чынам, каб іншыя не атрымалі да яго доступ. Існуюць спэцыяльныя праграмы — мэнэджэры пароляў, якія дазваляюць ствараць і захоўваць іх у лічбавым зашыфраваным сховішчы.

Каб абараніць уліковыя запісы ад узлому, экспэрты ў справах кібэрбясьпекі раяць:

  • Ствараць складаныя ўнікальныя паролі. Надзейны пароль складаецца мінімум з 12 сымбаляў, у ідэале — больш, і зьмяшчае спалучэньне загалоўных і малых літараў, лічбаў і спэцыяльных сымбаляў.
  • Выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ва ўсіх сэрвісах, дзе гэта магчыма.
  • Нікому не паведамляць дадзеныя з СМС і push-паведамленьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG