Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у фонды салідарнасьці. Вэрсія: вінаваты Фэйсбук


Лога Фэйсбуку на 3D прынтары
Лога Фэйсбуку на 3D прынтары

КДБ цьвердзіць, што мае ў распараджэньні сьпісы праграмістаў з ІТ-кампаній, якія данацілі ў фонды салідарнасьці ў 2020–2021 гадах. Такім людзям КДБ прапануе цяпер загладзіць віну, «добраахвотна» перавёўшы грошы на дабрачынныя мэты дзяржаўным установам, прычым у памеры ў 10 разоў большым, чым быў «данат». Як спэцслужбы вылічваюць донараў?

На запыт КДБ беларускія банкі далі спэцслужбам інфармацыю пра плацяжы зь беларускіх картак Фэйсбуку ад жніўня 2020 году. «Нашай Ніве» стала вядома пра «дзірку» ў бясьпецы Фэйсбуку, якая дазваляе вызначыць, хто пераводзіў грошы ў фонды салідарнасьці. У разьдзеле Facebook Pay кожнай пэрсанальнай старонкі захоўваюцца дадзеныя пра ўсе плацяжы карыстальніка, і, як аказалася, выдаліць іх адтуль немагчыма.

Праграмістаў выклікаюць на допыт, а там просяць адкрыць свой акаўнт у Фэйсбуку, дзе паказваецца гісторыя плацяжоў. Вырашыць праблему можна толькі праз поўнае выдаленьне акаўнту, аднак факт пераводу грошай з банкаўскай карткі ў бок Фэйсбуку застаецца. Тое, куды пайшлі гэтыя грошы, і высьвятляюць на допыце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG