Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя нобэлеўскія ляўрэаты ў фізыцы


Нобэлеўскія ляўрэаты 2023 году ў фізыцы П’ер Агастыні, Фэрэнц Краўс, Ан Ль’Юілье.
Нобэлеўскія ляўрэаты 2023 году ў фізыцы П’ер Агастыні, Фэрэнц Краўс, Ан Ль’Юілье.

Тры навукоўцы атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы за назіраньне за электронамі ў атамах на працягу долі сэкунды.

Нобэлеўская прэмія ў фізыцы прысуджаная тром навукоўцам, якія назіралі на электроны ў атамах на працягу самай маленькай долі сэкунды. Узнагароду атрымалі:

  • П’ер Агастыні з Унівэрсітэту штату Агаё ў ЗША;
  • Фэрэнц Краўс з Інстытуту квантавай оптыкі Макса Планка і Мюнхэнскага ўнівэрсытэту імя Людвіга Максыміліяна ў Нямеччыне;
  • Ан Ль’Юілье з Унівэрсытэту Лунда ў Швэцыі.

У мінулым годзе таксама трое навукоўцаў разам атрымалі прэмію ў фізыцы за тое, што даказалі, што малыя часьціцы могуць захоўваць сувязь адна з адной, нават калі яны разьяднаныя. Раней гэтая зьява выклікала сумневы, але цяпер яна дасьледуецца для магчымага рэальнага прымяненьня, такіх як шыфраваньне інфармацыі.

Нобэлеўскі тыдзень працягнецца ўручэньнем прэміі ў хіміі ў сераду і прэміі ў літаратуры ў чацьвер.

Нобэлеўская прэмія міру будзе абвешчаная ў пятніцу, а прэмія ў эканоміцы — 9 кастрычніка.

Прэміі прадугледжваюць грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў швэдзкіх крон (1 мільён даляраў ЗША), атрыманых са спадчыны стваральніка прэміі, швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля, які памёр у 1896 годзе.

Ляўрэатаў запрашаюць атрымаць узнагароды на цырымоніі 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля. Прэстыжная прэмія міру ўручаецца ў Осла згодна зь ягоным жаданьнем, а другая цырымонія ўзнагароджаньня праходзіць у Стакгольме.

Зь беларусаў Нобэлеўскую прэмію раней атрымалі пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч (літаратура) і зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі (прэмія міру).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG