Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter перастаў хаваць акаўнты расейскіх уладаў


Лягатып сацыяльнай сеткі Twitter і яе цяперашні ўладальнік Ілан Маск
Лягатып сацыяльнай сеткі Twitter і яе цяперашні ўладальнік Ілан Маск

Твітэр зьняў абмежаваньні з акаўнтаў расейскіх дзяржаўных установаў, уведзеныя пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне — яны зноў зьяўляюцца ў рэкамэндацыях і ў верхніх радках некаторых пошукавых запытаў, паведамляе The Telegraph.

Сярод, іншага журналісты выданьня пераканаліся, што Twitter стаў рэкамэндаваць акаўнты Крамля, міністэрства замежных спраў РФ і расейскай амбасады ў Вялікай Брытаніі. ТАСС удакладняе, што сацсетка таксама пачала выдаваць у пошуку акаўнт Мінабароны РФ.

Былы топ-мэнэджар Twitter на ўмовах ананімнасьці паведаміў The Telegraph, што падобныя зьмены альгарытмаў выдачы, хутчэй за ўсё, сьведчаць пра тое, што кіраўніцтва сацсеткі адмяніла леташнія абмежаваньні. «Вельмі малаімаверна, што гэта зьмяненьне адбылося выпадкова або бязь ведама кіраўніцтва кампаніі», — заявіў ён.

Twitter сытуацыю пакуль не камэнтаваў.

  • На мінулым тыдні стала вядома, што Twitter паслабіў уведзеныя ў 2020 годзе абмежаваньні на акаўнты расейскіх і кітайскіх дзяржаўных СМІ, такіх як RT.com і Global Times.
  • Неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне Твітэр паведаміў, што ня будзе прасоўваць або рэкамэндаваць урадавыя ўліковыя запісы, якія «належаць дзяржавам, якія абмяжоўваюць доступ да свабоднай інфармацыі і ўдзельнічаюць ва ўзброеных міждзяржаўных канфліктах». Прадстаўнік кампаніі тады адзначыў, што ў першую чаргу гэтая мера закране Расею.
  • Увосень 2022 заснавальнік Tesla і SpaceX Ілон Маск стаў адзіным уладальнікам Twitter, пасьля чаго пачаў праводзіць глыбокія рэформы ўнутры кампаніі. У прыватнасьці, мільярдэр адмяніў многія меры мадэрацыі ў сацыяльнай сетцы, заявіўшы, што хоча прасоўваць свабоду слова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG