Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Украіны ў Казахстане страціў пасаду пасьля словаў пра неабходнасьць забіць як мага больш расейцаў


Пятро Ўрублеўскі на адпраўцы гуманітарнай дапамогі ва Ўкраіну разам са сваёй дачкой, 11 сакавіка 2022, Астана.
Пятро Ўрублеўскі на адпраўцы гуманітарнай дапамогі ва Ўкраіну разам са сваёй дачкой, 11 сакавіка 2022, Астана.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вызваліў ад пасады амбасадара ў Казахстане Пятра Ўрублеўскага, які раней заявіў аб неабходнасьці «забіць як мага больш расейцаў». Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце Офісу прэзыдэнта.

21 жніўня ўкраінскі пасол Пятро Ўрублеўскі ў інтэрвію блогеру Дыясу Кузаіраву, камэнтуючы расейскае ваеннае ўварваньне, заявіў, што Ўкраіна паспрабуе «забіць як мага больш расейцаў» і «чым больш мы заб’ём зараз, тым менш давядзецца забіваць нашым дзецям».

У МЗС Казахстану заявілі, што правялі з Урублеўскім гутарку, пасьля чаго той выбачыўся за сваё выказваньне.

Расейскі бок запатрабаваў высылкі Ўрублеўскага з Казахстану, а ў Астане заявілі, што ён адправіцца ў водпуск. Калі зьявілася інфармацыя аб вяртаньні Ўрублеўскага на працу, пасла Казахстану ў Расеі Ярмэка Кашэрбаева выклікалі ў расейскае МЗС.

Пазьней казахстанскае МЗС выклікала расейскага пасла Аляксея Барадаўкіна за словы прадстаўніцы МЗС Марыі Захаравай, якая назвала Ўрублеўскага «бандэраўскім эмісарам» і выказала незадаволенасьць вяртаньнем пасла ў Астану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG