Цалкам словы Лукашэнкі гучалі так:
«Ня мы на іх нападалі. Прэвэнтыўна УСУ пачалі страляць, калі яшчэ мы з вамі былі ў вас дома, за 2 дні... Мы гэта з вамі сядзелі ў верталёце, дакладвалі ўвесь час.. Яны пачалі.
А я зараз вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад. І калі б за 6 гадзін да апэрацыі ня быў нанесены прэвэнтыўны ўдар па пазыцыях — 4 пазыцыі, я зараз пакажу, карту прывёз. Яны б атакавалі нашыя войскі Беларусі і Расеі, якія былі на вучэньнях. Таму ня мы разьвязалі гэтую вайну, у нас сумленьне чыстае».
Інтэрнэт-карыстальнікі адрэагавалі на гэтыя словы жартамі.