«Нас „папрасілі“ вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А цягам наступных трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай „вострай неабходнасьцю“ ў нашых утульных кабінэтах», — піша выдавецтва.
Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданьнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, пераважна на беларускай мове.
У студзені 2021 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і заблякаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленьне пра магчымасьць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.