Пра гэта паведамляе ТАСС.
«Для адпрацоўкі дзеяньняў па арганізацыі вайсковай бясьпекі на заходніх рубяжах у верасьні праводзім супольныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні „Захад-2021“. Для ўдзелу ў іх запрасілі ўсе краіны ШАС. Гэтыя вучэньні носяць выключна абарончы характар і не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны або саюзу», — сказаў Сяргей Шайгу.
Пры гэтым ён адзначыў, што Расея ніколі не заклікала і не заклікае да адраджэньня блёкавай ідэалёгіі і супрацьстаяньня паводле восі Ўсход — Захад.
Важным аспэктам міжнароднай стабільнасьці ён назваў урэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў. «Актыўна садзейнічаем гэтаму працэсу. Навочныя прыклады — Сырыя і Нагорны Карабах», — сказаў міністар.
Міністар абароны РФ таксама выказаўся пра баявы патэнцыял Паўночнаатлянтычнага альянсу паблізу межаў Расеі і Беларусі. «Сурʼёзную трывогу выклікае тэндэнцыя да ўзмацненьня вайсковага супрацьстаяньня ў эўрапейскай зоне. Нарошчваецца перадавая прысутнасьць NATO паблізу межаў саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі», — сказаў Сяргей Шайгу.
У якасьці прыкладу міністар прывёў вучэньні Defender Europe зь перакіданьнем войскаў і вядзеньнем наступальных апэрацыяў на ўсходнім флянгу альянсу.