Пра гэта, паведамляе выданьне Reform.by, ён заявіў сёньня на Ўсеўкраінскім форуме «Ўкраіна 30. Бясьпека краіны».
Паводле Баканава, існуе 5 асноўных кірункаў уварваньня. «Але ня варта забываць і пра Беларусь, якая зьяўляецца патэнцыйным саюзьнікам Расейскай Фэдэрацыі, у выпадку калі РФ будзе рэалізоўваць плян уварваньня ва Ўкраіну», — заявіў кіраўнік СБУ.
На яго думку, доказам гэтаму служаць апошнія сумесныя вучэньні Беларусі і Расеі.
Баканаў нагадаў, што Расея павялічыла канцэнтрацыю сваіх войскаў каля межаў з Украінай, і зьвярнуў увагу на тое, што адведзеная была толькі частка войскаў. «Так, сёньня сытуацыя крыху стабілізавалася. Але мы павінныя ўсьведамляць: хоць Расея і адвяла частку сваіх войскаў — пагроза нікуды не дзелася», — заявіў Баканаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сёньня выказаў меркаваньне, што Расея не наважыцца на поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, разумеючы, што такім чынам можа быць разьвязаная новая ўсясьветная вайна.