Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Генштабу: NATO, імаверна, адпрацоўвае ўдары па Беларусі і Расеі


Вучэньні Defender Europe 20 у Польшчы ў чэрвені 2020 году
Вучэньні Defender Europe 20 у Польшчы ў чэрвені 2020 году

Генэральны штаб узброеных сілаў Беларусі не назірае падрыхтоўкі NATO да апэрацыі супраць краіны, заявіў першы намесьнік начальніка Генштабу Ігар Кароль у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ. І сам сябе аспрэчыў: «Але...»

Што заявіў прадстаўнік Генштабу

  • «Непасрэднай падрыхтоўкі мы пакуль не назіраем і не адзначаем, але ў той жа час усё тое, што адбываецца на сумежнай тэрыторыі, нясе новыя выклікі і рызыкі, пагрозы нацыянальнай бясьпецы» — гэтак адказаў Кароль на пытаньне вядоўцы пра «рэальную наступальную апэрацыю, пра плянаваньне гэтай апэрацыі».
  • Паўночнаатлянтычны альянс адпрацоўвае тэму не як наступальную кампанію, а як апэрацыю ў крызісным урэгуляваньні.
  • «Фактычна тое, што ў нас адбывалася ў жніўні-верасьні мінулага году, — гэта і быў крызіс. І вось яны, рыхтуючыся да гэтых апэрацыяў крызіснага ўрэгуляваньня... Мы ведаем, што блёк NATO мае на ўвазе пад апэрацыямі крызіснага ўрэгуляваньня. Мы ведаем шмат краінаў, шмат прыкладаў, калі амэрыканскія войскі і іх саюзьнікі па NATO, увайшоўшы ў квітнеючыя краіны, фактычна ператварылі іх у пустыні і нанесьлі непапраўную шкоду дзяржавам»
  • «Вучэнні NATO Defender Europe 20 былі ўжо накіраваныя на тое, каб стварыць пэўную нестабільнасць ў нашым памежжы, што зусім не выпадкова, і якраз гэта ўсё напярэдадні выбараў» .
  • Генштаб фіксуе больш за 30 палётаў выведнай авіяцыі, «сталі пачашчацца дэманстратыўныя палёты стратэгічнай бамбавальнай авіяцыі NATO, менавіта ЗША», у 2021 годзе над сумежнай тэрыторыяй ужо зроблена 9 такіх палётаў.
  • «Зь вялікай доляй імавернасьці можна сказаць, што падчас гэтых дэманстратыўных палётаў у тым ліку адпрацоўваюцца варыянты нанясеньня ўдараў як па Рэспубліцы Беларусь, так і па Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG