Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Адзначаецца, што сумеснае стратэгічнае вучэньне Беларусі і Расеі «Захад-2021» пройдзе на палігонах дзьвюх дзяржаў з 10 па 16 верасьня. Тэма — «Ужываньне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забесьпячэньня ваеннай бясьпекі саюзнай дзяржавы».
Вучэньні сэрыі «Захад» праводзяцца на тэрыторыі Беларусі раз на чатыры гады.
Аналягічныя манэўры прайшлі ў 2017 годзе на шасьці палігонах і двух участках мясцовасьці ў Беларусі і трох палігонах у Расеі. У іх задзейнічалі блізу 13 тысяч вайскоўцаў, 70 самалётаў і верталётаў, 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў.
За вучэньнямі назіралі прадстаўнікі сямі дзяржаў, у тым ліку краін NATO. Яны выклікалі занепакоенасьць Украіны, якая цярпіць ад расейскай агрэсіі ў Крыме і на Данбасе.