Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічны суд Менску спыніў працэс супраць «Нашай нівы» праз малазначнасьць парушэньня


Ягор Марціновіч, архіўнае фота
Ягор Марціновіч, архіўнае фота

Эканамічны суд разгледзеў пазоў падатковай інспэкцыі супраць выканальніка абавязкаў рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча.

Яго вінавацілі ў тым, што «Наша ніва» друкавала абавязковыя асобнікі для рассылкі на прынтэры. Падаткавікі ўгледзелі ў гэтым незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць.

«„Наша ніва“ — афіцыйная зарэгістраваная газэта, а значыцца, паводле закону „Аб СМІ“ павінна друкавацца як мінімум раз на шэсьць месяцаў, — тлумачыў сутнасьць справы Марціновіч у сваім фэйсбуку. — Пры гэтым каля 15 асобнікаў газэты трэба рассылаць у міністэрствы і бібліятэкі.

Паколькі „Наша ніва“ друкуе асобнікі газэты толькі для абавязковай бясплатнай рассылкі і не прадае іх у кіёсках, то тыя 15 асобнікаў (а гэта проста двухбаковая старонка памеру A3) былі аддрукаваныя на рэдакцыйным прынтэры.

Але Міністэрства інфармацыі і Міністэрства падаткаў і збораў лічаць, што „Наша ніва“ ня мела права так рабіць, бо, маўляў, ня мае асобнай паліграфічнай ліцэнзіі. А сам факт друку 15 старонак — і ёсьць „незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць“.

Хоць ніякага даходу атрымана і не было. Ды і ў прынцыпе даходу ад друку тых асобнікаў не магло быць — яны ж бясплатныя, а не на продаж».

10 лютага Эканамічны суд Менску спыніў адміністрацыйны працэс праз малазначнасьць, — паведаміў Ягор Марціновіч.

Газэта «Наша ніва» не распаўсюджвае друкаваную вэрсію зь лета 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG