Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктарка Лінгвістычнага ўнівэрсытэту адказала на зварот у абарону адлічанай студэнткі, якая дамагалася карантыну


Лізавета Пракопчык
Лізавета Пракопчык

Рэктарка Дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Баранава адказала праваабаронцам «Вясны» на зварот у сувязі з адлічэньнем студэнткі 4-га курсу гэтай навучальнай установы Лізаветы Пракопчык.

Нагодай для адлічэньня стала некалькі накладзеных на дзяўчыну спагнаньняў. Адміністрацыя ўнівэрсытэту ня лічыць такі крок палітычна матываваным, аднак сама cтудэнтка з гэтым не згодная.

Паводле Лізаветы Пракопчык, падчас пандэміі каранавірусу яна перастала наведваць заняткі ў сувязі з парушэньнем, на яе думку, права на ахову жыцьця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу. Навучэнка прытрымлівалася двухтыднёвага карантыну, што стала падставай для вынясеньня ёй спагнаньня, а затым і адлічэньня.

У адказе на адрас старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму гаворыцца наступнае.

«Адлічэньне Лізаветы Пракопчык ніякім чынам не зьвязана, як зазначана ў вашым звароце, зь яе „актыўнай грамадзянскай пазіцыяй“, накіраванай на ўвядзеньне ва ўнівэрсытэце дыстанцыйнага навучаньня праз распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі».

Прычына ў спагнаньнях, накладзеных на студэнтку за апошні навучальны год, пераконвае Натальля Баранава. У пераліку вымова за няяўку бяз важкіх прычынаў на заняткі ў сакавіку, а таксама неатэстацыя па дысцыплінах першай замежнай мовы ў тым жа месяцы. У гэты час студэнтка перастала наведваць заняткі ў сувязі з пандэміяй і клопатам пра сваё здароўе.

Сытуацыю камэнтуе юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Аляксей Лойка.

«Узьнікае пытаньне да Натальлі Баранавай: ці нармальна, што ва ўмовах, калі ўсе эўрапейскія краіны яшчэ са студзеня пачалі рыхтавацца да пандэміі, вы ў сярэдзіне сакавіка, замест пераводу навучаньня на дыстанцыйную форму, робіце пераатэстацыю? Дысцыплінарнае спагнаньне, якое пацягнула адлічэньне Лізаветы, якраз і выкліканае яе пратэстам на адсутнасьць выразных захадаў у сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй».

Тым часам пэтыцыю за аднаўленьне Лізаветы Пракопчык падпісала блізу 1 800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG