Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Межы нельга зьмяняць сілай» Лідэры ЭЗ заяўляюць, што мірны плян Трампа патрабуе дапрацоўкі


Сьцягі ЭЗ і Ўкраіны ля Эўрапарлямэнту.
Сьцягі ЭЗ і Ўкраіны ля Эўрапарлямэнту.

Лідэры ​​ЭЗ заявілі, што вітаюць намаганьні ЗША па дасягненьні міру ва Ўкраіне, але паводле іх мірны плян Вашынгтона патрабуе дадатковай дапрацоўкі.

«Пачатковы праект пляна з 28 пунктаў зьмяшчае важныя элемэнты, якія будуць неабходныя для дасягненьня справядлівага і трывалага міру. Таму мы лічым, што гэты праект — гэта падмурак, які патрабуе дадатковай дапрацоўкі. Мы гатовыя далучыцца да гэтага працэсу, каб забясьпечыць устойлівасьць будучага міру. Мы цьвёрда прытрымліваемся прынцыпу, што межы нельга зьмяняць сілай», — гаворыцца ў заяве.

ЭЗ таксама занепакоены прапанаванымі абмежаваньнямі ўзброеных сіл Украіны, якія могуць зрабіць краіну ўразьлівай для будучых нападаў.

Лідэры ЭЗ падкрэсьлілі, што рэалізацыя элемэнтаў, якія тычацца ЭЗ і NATO, запатрабуе згоды членаў ЭЗ і NATO адпаведна. У заяве ЭЗ таксама падкрэсьліў сваю нязьменную падтрымку Ўкраіны.

Як паведамляюць заходнія СМІ, мірны плян ЗША быў падрыхтаваны з удзелам прадстаўнікоў Расеі, а Эўропа і Ўкраіна не ўдзельнічалі ў распрацоўцы пляна.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што наступны чацьвер, 27 лістапада, — гэта прыдатны тэрмін для Кіева, каб пагадзіцца на падтрыманую ЗША мірную прапанову аб спыненьні вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны.

Раней, 21 лістапада, агенцтва Reuters са спасылкай на дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй, паведаміла, што адміністрацыя Дональда Трампа пагражае спыніць прадастаўленьне разьведвальных зьвестак і продаж зброі Ўкраіне, калі Кіеў не падпіша мірнае пагадненьне, прапанаванае ЗША.

  • У распараджэньні Радыё Свабода ёсьць праект тэксту мірнага пляна ЗША. Праект, сярод іншага, прадугледжвае выбары ва Ўкраіне праз 100 дзён пасьля падпісаньня пагадненьня. У ім таксама прадугледжана, што Ўкраіна павінна замацаваць у сваёй Канстытуцыі недалучэньне да NATO (і альянс таксама павінен гэта заявіць), а колькасьць Узброеных сіл Украіны будзе абмежаваная — наколькі, не ўдакладняецца. Але, паводле іншых СМІ, гаворка ідзе пра абмежаваньне да 600 000 вайскоўцаў.
  • Увечары 21 лістапада прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з 10-хвілінным відэазваротам, у якім назваў цяперашнія падзеі «адным з самых складаных момантаў у нашай гісторыі».
  • «Ціск на Украіну зараз адзін з самых складаных. Цяпер Украіна можа сутыкнуцца з вельмі складаным выбарам. Альбо страта годнасьці, альбо рызыка страціць ключавога партнэра. Альбо складаныя 28 пунктаў, альбо надзвычай цяжкая зіма — самая складаная — і далейшыя рызыкі. Жыцьцё без свабоды, без годнасьці, без справядлівасьці. І каб мы паверылі таму, хто ўжо двойчы атакаваў», — сказаў ён.
  • Расея заявіла аб гатоўнасьці да мірных перамоваў. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква атрымала 28-пунктны плян ЗША па Украіне, які, паводле яго слоў, «можа стаць асновай для канчатковага мірнага ўрэгуляваньня».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG