Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Яна чакала апэляцыю па справе.
16-гадовая Марыя ў 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь. Пазьней яе затрымалі сілавікі і абвінавацілі ў тым, што дзяўчына стварыла ў нашай краіне «анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў».
Паводле інфармацыі ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, жанчыны і мужчыны, якія былі затрыманыя ў Беларусі і асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўленьня волі — ад 2 да 11 гадоў, вяртаюцца ва Ўкраіну.
Самай маладой украінцы, вызваленай сёньня, 18 гадоў, самай старэйшай — 58 гадоў. Сярод вызваленых мірных жыхароў ёсьць пацыенты з цяжкімі захворваньнямі, у тым ліку з анкалягічнымі.
Форум