Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як спэцпасланьнік ЗША Коўл адрэагаваў на вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны з турмаў Беларусі


Спэцпасланьнік ЗША ў справах Беларусі Джон Коўл
Спэцпасланьнік ЗША ў справах Беларусі Джон Коўл

Спецпасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл адрэагаваў у сацсетцы X на вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны зь беларускіх турмаў.

«Пасьля перамоваў з Беларусьсю сёньня быў вызвалены 31 грамадзянін Украіны. Дзякую кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылу Буданава за шчыльную каардынацыю ў гэтай угодзе. Гэта яшчэ адзін станоўчы крок з боку прэзыдэнта Лукашэнкі, пакуль мы працягваем працаваць над буйнейшымі мэтамі. Як Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта па Беларусі, я вяду гэтыя перамовы разам з Крысам Смітам пры актыўнай падтрымцы Дональда Трампа», – гаворыцца ў паведамленьні Джона Коўла.

  • 9 лістапада прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Джона Коўла на пасаду спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі.
  • У 2025 годзе Коўл удзельнічаў у вызваленьні (з далейшым вывазам у Літву) дзьвюх групаў беларускіх палітвязьняў, а таксама замежных грамадзян без гэтага статусу: 21 чэрвеня — 14 чалавек, 11 верасьня — 51 чалавека.
  • 14 кастрычніка на нарадзе ў пытаньнях «глябальнай міжнароднай абстаноўкі і разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў» Лукашэнка заявіў аб гатоўнасьці да «вялікай угоды» з ЗША.
  • 11 верасьня і 4 лістапада ЗША ў два этапы зьнялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія», у тым ліку з трох самалётаў, якія могуць мець дачыненьне да Лукашэнкі і кампаніі «Славкалий», якая раней актыўна працавала на тэрыторыі Беларусі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG