Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ндексЯ. Расейскі пошукавік зьмяніў лягатып у гонар Рыгора Барадуліна


Галоўная старонка «Яндэкса», 24 лютага
Галоўная старонка «Яндэкса», 24 лютага

Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы.

Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў кнізе дзіцячых вершаў і казак «Ішоў коця па канапе» (1997).

У Расеі і іншых краінах лягатып у гонар Барадуліна не мянялі. Калі клікнуць на лягатып, «Яндекс» пакажа вынікі пошуку па запыце «Рыгор Бородулин» (на расейскай мове, нават калі карыстальнік выбраў беларускі інтэрфэйс).

Сёлета 24 студзеня Рыгору Барадуліну — апошняму народнаму паэту Беларусі — споўнілася б 85 гадоў. Ён нарадзіўся 24 лютага 1935 году на Вушаччыне. Дэбютаваў у 1953 годзе зь вершамі ў часопісе «Чырвоная зьмена».

Выдаў сем дзясяткаў зборнікаў паэзіі (і дарослай, і дзіцячай, і гумарыстычнай, і сатырычнай, і цалкам сур’ёзнай), а таксама шэраг эсэ і артыкулаў, шэраг перакладаў замежных паэтаў. 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG