Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: У Беларусі 2,4% працаўнікоў зарабляюць менш за 300 рублёў


Пры гэтым мэдыянны заробак складае 802,7 рубля, сярэдні — 1071,6 рубля.

Беларускі статыстычны камітэт падлічыў, колькі зарабляюць беларусы. Дадзеныя са спасылкай на Белстат публікуе БелаПАН.

З падлікаў вынікае, што 2,4% работнікаў атрымліваюць менш за 300 рублёў. Гэта даход блізкі да пражытковага мінімуму, які ў Беларусі складае 224 рублі.

Пры гэтым мэдыянны заробак у Беларусі — 802,7 рубля, сярэдні — 1071,6 рубля.

Ад тысячы да паўтары тысячы рублёў зарабляюць 21,6% беларусаў. Менавіта пра заробак эквівалентны 500 далярам ня раз казаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG