Беларуская аўтамабільная асацыяцыя на прэс-канфэрэнцыі ў Менску падала зьвесткі сваіх дылераў аб продажах у 2024 годзе. Сукупныя продажы легкавых і лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў летась склалі 53 178 адзінак, што больш як удвая вышэй за вынікі 2023 году.
Продажы лёгкіх аўтамабіляў вырасьлі ў 2,3 раза, да 49 626 машын.
Летась у Беларусі прадставілі 100 мадэляў легкавікоў у параўнаньні з 78 у 2023 годзе.
Лідэрамі рынку летась сталі аўтамабілі брэндаў БелДжы і Geely. На іх долю прыйшлося 25 239 аўтаў. На другім месцы расейская Lada з 12 312 машынамі.
Колькасьць машынаў кітайскіх марак, якія прадалі ў Беларусі чальцы Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, вырас за мінулы год на 4 працэнтныя пункты, з 61% да 65%. У 2024 годзе спажыўцы маглі выбіраць новыя аўтамабілі сярод 21 маркі.
Такія лічбы агучыў дырэктар «БАА-Кансалт» Дзьмітры Ярота на прэс-канфэрэнцыі 15 красавіка ў Менску.
Пяцёрка брэндаў — лідэраў продажаў за год: Belgee / Geely — 25.239, Lada — 12.312, Dongfeng — 3.571, Voyah — 2.302, Haval — 2.217.
У пяцёрцы самых прадаваных легкавых аўтаў дзьве маркі: тры мадэлі Belgee (Х50 — 8.570, S50 — 7.357 і Х70 — 5.669), а таксама дзьве Lada (Vesta — 6.009 і Granta — 3.981).
У рэйтынгу, ініцыяваным Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй (БАА), разглядалася сем мадэляў, зь якіх экспэрты выбралі пераможцаў, піша Позірк. Аўтамабілем 2024 году ў Беларусі прызналі кітайскі Voyah Free, другое месца заняў нямецкі Audi Q8, трэцяе — Belgee Х50.
Форум