Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Расеі назвала галоўную прычыну сьмерці мужчын у краіне


У Расеі каля 70% сьмерцяў мужчын працаздольнага ўзросту зьвязаныя з ужываньнем алькаголю, паведаміла міністарка аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова ў эфіры «Вести FM».

«70% — гэта алькаголь-асацыяваная сьмяротнасьць», — удакладніла яна і дадала, што гэта «назапашвальная алькагольная сьмяротнасьць — цырозы, язвавая хвароба страўніка і ўсе ўскладненьні, панкрэанэкроз, раньні атэрасклероз, раньняя гіпэртанічная хвароба».

Таксама на сьмяротнасьць працаздольных мужчын уплывае і паленьне цыгарэт, дадала Скварцова.

Паводле міністаркі, вострую сьмяротнасьць у апошні час удалося зьнізіць дзякуючы скарачэньню колькасьці ўжываньня алькагольных сурагатаў.

Сьмяротнасьць мужчын працаздольнага ўзросту, паводле дадзеных Мінздароўя Расеі, цяпер складае 750 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, жанчын — 203 чалавекі на 100 тысяч.

Галоўным фактарам заўчаснай сьмяротнасьці (больш за 80%) міністарка назвала судзінныя паталёгіі. Паводле яе, на стан здароўя чалавека спадчыннасьць уплывае ўсяго на 15%, а 85% — гэта ўплыў фактараў асяродзьдзя. Пры гэтым, мікра- і макраэкалёгія, уключаючы эпідэміялёгіі, прыроду, клімат і шкоду на вытворчасьці, складаюць усяго 15-20%, а астатнія 60% — выключна лад жыцьця чалавека.

Сёньня сярэдняя працягласьць жыцьця расейцаў складае 72,7 года.

Асноўнымі прычынамі сьмерці беларусаў, (паводле Белстату, дадзеныя за 2017 год) зьяўляюцца:

  1. Хваробы сыстэмы крывазвароту — 55,5%
  2. Анкалёгія — 15,7%
  3. Іншыя прычыны — 11,7%
  4. Зьнешнія прычыны (няшчасныя выпадкі, у т.л. атручваньне алькаголем, забойствы, самазабойствы) — 6,7%
  5. Хваробы нэрвовай сыстэмы, псыхічныя і паводзінныя разлады — 5,9%
  6. Хваробы органаў страваваньня — 2,9%
  7. Хваробы органаў дыханьня — 1,6%
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG