Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балючыя ўспаміны літаратурнага набэліста Кадзуо Ісігура


Кадзуо Ісігура (Kazuo Ishiguro)
Кадзуо Ісігура (Kazuo Ishiguro)

Філёляг, перакладніца Ганна Бутырчык пра творчасьць Кадзуо Ісігура.

Ганна Бутырчык:

— Творчасьць Кадзуо Ісігура надзвычай шматгранная за кошт спалучэньня ангельскай раманнай традыцыі і японскага нацыянальнага калярыту. А таксама ў сілу тэматычнай, жанравай і стылёвай разнастайнасьці.

Гісторыя, мінулае, памяць, настальгія — ключавыя канцэпты, на якіх будуецца творчасьць Ісігуры.

Пасьляваенная гісторыя Японіі ў «Мастаку зьменлівага сьвету», перадваенная гісторыя Брытаніі вачыма аканома ў «Рэшце дня», імкненьне героя пераасэнсаваць гісторыю ўласнага жыцьця і стварыць ёй альтэрнатыўную вэрсію выліваецца ў каляж з унутраных маналёгаў і ўспамінаў.

Як правіла, гэтыя ўспаміны балючыя. Для герояў няма шчасьлівай памяці. Заўжды параненасьць гісторыі, асабісты боль, сіроцтва, страта Бацькаўшчыны.

Аматарам дэтэктыўнага жанру можа прыйсьціся даспадобы раман «Калі мы былі сіротамі».

Варта ўзгадаць раман «Не адпускай мяне», вядомы паводле экранізацыі. Там раскрываецца тэма цаны навуковага прагрэсу, распавядаецца гісторыя клонаў.

Апошні раман завецца «Пахаваны гігант». Ісігура прапануе новую форму. Калі ўсе папярэднія раманы напісаныя ад першай асобы, то тут раман больш экспэрымэнтальнага пляну.

Ісігура добра вядомы, шмат дасьледаваны і ў Беларусі, і ў сьвеце. Ён уключаны ва ўнівэрсытэцкія праграмы. Ісігура — ляўрэат Букераўскай прэміі за раман «Рэшта дня», які таксама экранізаваны.

На беларускую мову перакладзена ня так шмат. Здаецца, у «Крыніцы» апавяданьне «Сямейная вячэра». У «ЛіМе» былі часткі раману «Не адпускай мяне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG