Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Росатом»: БелАЭС запрацуе летам 2020 году. Лукашэнка: фобіі перамаглі


БелАЭС пад Астраўцом
БелАЭС пад Астраўцом

Беларускую атамную электрастанцыю плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю летам 2020 году.

Пра гэта падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генэральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі атамнай энэргіі «Росатом» Аляксей Ліхачоў.

«Мы ўчора працавалі ўвесь дзень на станцыі, абмеркавалі становішча спраў і гатовыя далажыць падрабязна, — цытуе Ліхачова БелТА — Мы зыходзім з абавязаньняў „Росатома“ ўвесьці ўсю станцыю ў эксплюатацыю летам 2020 году».

Паводле Аляксея Ліхачова, калі стартаваў праект, задача перад расейскім бокам ставілася адна — пабудаваць самую бясьпечную і самую сучасную станцыю ў Эўропе. «Росатом», як запэўнівае Ліхачоў, дзейнічае, зыходзячы з гэтай устаноўкі:

«Гэта новае пакаленьне ў бясьпецы, у сьвеце аналягаў няма», — адзначыў гендырэктар «Росатома».

Першапачаткова пуск першага энэргаблёку плянаваўся на 2018 год, другога — да 2020-га. Аднак некалькі запар няштатных сытуацый на аб’екце, якія былі зьвязаныя з тэхнічным пашкоджаньнем корпусу рэактара падчас яго дастаўкі на станцыю, адкарэктавала тэрміны.

«Нам ня проста далося рашэньне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі ягоная прэс-служба. — Фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучыня. Гэта па-першае. Па-другое, гэта самыя высокія тэхналёгіі. У шэраг з касьмічнымі, IT-тэхналёгіямі, лічбавай эканомікай — за імі будучыня — я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG