Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарожжы Свабоды: «Ад голаду ў Беларусі памерці не дадуць»

абноўлена

 Пудзіна. Лідскі раён.
Пудзіна. Лідскі раён.

Дарога на бардаўскі фэст у Вайцюшкі праходзіць ад горада Бярозаўкі праз густыя Нёманскія лясы.

Дарога на бардаўскі фэст у Вайцюшкі праходзіць ад горада Бярозаўкі праз густыя Нёманскія лясы. Здаецца, адзін няправільны паварот і зваротны шлях давядзецца шукаць не адну гадзіну. І раптам з-за сьцяны соснаў вынырвае масток праз хуткую рачулку, а за мастком акуратныя хаты невялікай вёскі.

Дарожная шыльда з назвай паселішча ўжо даўно заржавела. Затое няўмольны час нічога ня можа зрабіць з брукам, пакладеным тут сто гадоў таму. І вельмі радуюць вока дагледжаныя, сьвежаафарбаваныя домікі са старымі коламі, у якасьці ўпрыгожваньня, павешаныя на сьценах.

На адной з брамак аб’ява. Прадаюцца чарніцы і лісічкі. За капейкі. З хаты выйшла маладжавая пэнсыянэрка. Няўжо з гэтага зьбіральніцтва можна сёньня выжыць?

Гледзячы колькі кто зьбірае. Сёлета вельмі танная чарніка. Але людзі зьбіраюць. Лісічкі сёлета вельмі мала, а чарніцы многа. Хто не лянуецца, той зьбірае.

Спадарыня ўсё жыцьцё аддала працы на шклозаводзе «Нёман». Але пасьля выхаду на пэнсыю спадзяецца толькі на сябе. Ня верыць ні ўладам, ні апазыцыі, ні ў якія выбары.

- На заводзе творыцца бог ведае што. Лес цяпер нас корміць, летам. Нашы людзі да ўсяго прыстасуюцца. Мне кажуць — во, можа, прэзыдэнт памяняецца.

- На заводзе творыцца бог ведае што. Лес цяпер нас корміць, летам. Нашы людзі да ўсяго прыстасуюцца. Мне кажуць — во, можа, прэзыдэнт памяняецца. Ды па мне хоць дваццаць іх хай мяняецца. Калі я сама не зараблю, тады мне ніякі прэзыдэнт не дапаможа. Яны, хто сядзяць пры ўладзе, яшчэ ад саўдэпаўскіх часоў. Яны сабе панарабілі і пэнсый, і каафіцыэнтаў добрых. Якія яны пэнсіі атрымліваюць, і якія нашы рабацягі, якія морды паляць?

У Пудзіне засталося толькі 5 карэнных жыхароў. Такіх жа старых і сапраўдных, як і іхны брук. Такіх людзей часта называюць «простымі» людзьмі. Але ў кожнага такога «простага» чалавека за плячамі такая няпростая гісторыя жыцьця, і такая няпростая мова, што іхныя дзеці з унукамі, з усімі сваімі пасадамі, посьпехамі і гарадзкімі радасьцямі выглядаюць занадта ж проста. Вось адзін з такіх простых. Яўген Ёдчык, 80-ці гадовы хударлявы, разважлівы, спадар з лагодным позіркам. Стары распавёў мне, што да вайны Пудзіна было немалым паселішчам, Некалькі вуліцаў, 70 хатаў. Але спачатку палову вёскі спалілі немцы. А затым у вёску прыйшлі партызаны Арміі Краёвай.

- Гэтая банда арганізавалася ў 43-м годзе. З нашых дурных беларусаў, якія лічылі сябе «полякамі». У дзяьдзкі сын быў, але яму 18-ці не было. Пайшоў у жалнежы. Дзядзька давёў яго да старэйшага. Але ж непаўналетні. І вярнулі яго назад.

- А што яны рабілі?

- Што рабілі? Яны забівалі. Тых, хто быў за Савецкую ўладу, тых, хто ў партызаны пайшоў. Адзін дзядзька пайшоў у партызаны, на той бок Нёмна. А гэтыя сына забілі. Але маткі і сястры не чапалі. А быў такі Урбан, бацькі былі хворыя на тыф, двое дзяцей, хлопчык хадзячы быў. Ян таго хлопчыка ў жыта пхнулі, «уцякай». А тых, ляжачых на саломе, у хаце і пабілі. Яны выбівалі сваякоў тых, хто ў партызаны пайшоў.

У яшчэ адной «простай» жанчыны, Марыі Іванаўны Кіені героі Арміі Краёвай бацьку забілі ледзь не на вачах дачкі. У траўні 44-га Марыі было 13 гадоў.

- У 44-м палякі ў нас стралялі людзей. Тады ж майго бацьку забілі. Вось тут вароты стаялі, сьцежка была. Я не была дома. Прыйшла, а бацька ўжо забіты ляжыць. Пастралялі людзей зусім нявінных. Старых, па 90 гадоў некаторым было.

- За што?

- А хто ведае. Прыйшлі днём 21-га траўня 44-га. У нас бацьку забілі і кватаранта, у каторага немцы хату спалілі. Яны парассяліся па розных хатах.

- А хто ведае. Прыйшлі днём 21-га траўня 44-га. У нас бацьку забілі і кватаранта, у каторага немцы хату спалілі. Яны парассяліся па розных хатах. Праз дарогу таксама гаспадара забілі, таксама з кватарантам. Многа каго пабілі. Людзі ведалі, што яны ў лесе. Мужчыны паехалі з коньмі ў лес схаваліся. Але ж ціха, і пад абед паехалі дахаты паесьці. Прыехалі дахаты і тут дзяўчынка прыходзіць і кажа, што ў лесе войска вялікае. І тут паалі страляць, паліць хаты.

Усе жыхары Пудзіна, уключаючы дзяцей і жанчын, мусілі быць забітымі. Але АКаўцы абмежаваліся толькі крывёй беларускіх мужчын.

— Адзін сказаў — маліце Бога, што наш старэйшы сказаў «кабеты і дзеці ні ў чым невінаватыя». Мы павінны былі зьнішчыць усіх. І кабет, і дзяцей.

— У Вас ёсьць крыўда на палякаў?

— Не. Чаго я буду крыўдаваць на ўсіх палякаў?

А Яўген Адамавіч падчас акупацыі і пасьля вайны быў адзіным крамільцам у сваёй вялікай сям’і. Ён хадзіў па навакольных вёсках жабраваць. І такім чынам ратаваў ад голаду сваіх малодшых братоў і сёстраў.

— У нашай сям’і было пяцёра дзяцей. Але ўсе выжылі падчас вайны. Я быў кармілец. Хадзіў жабраваў. Па вёсках. Хлба прынясу торбу. Ужо хлеб у нас ёсьць. Людзі давалі. 45-ты, 46-ы. Ужо ў 47-м не жабраваў.

— Людзі ахвотна дзяліліся?

— Давалі. Каторыя добрыя людзі, тыя і начаваць пакідалі. Некаторыя не давалі. Але ў асноўным, хоць такі кавалачак, хоць такі, але давалі.

- Давалі. Каторыя добрыя людзі, тыя і начаваць пакідалі. Некаторыя не давалі. Але ў асноўным, хоць такі кавалачак, хоць такі, але давалі. Наша Заходняя Беларусь карміла і тых, што прыяжджалі з Усходняй Беларусі. Многія ратаваліся тут, каб пражыць.

Апошняя гісторыя ад старога Ёдчыка усяляе аптымізм. З голаду ў нашай краіне памерці нікому не дадуць. І для гэтага ўжо ня прыйдзецца апранацца ў лахманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG