Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пілёт, што загінуў у Конга, працаваў на Ўкраіну


Двое пілётаў верталёту Мі-2, які разьбіўся 16 ліпеня ў Рэспубліцы Конга, былі грамадзянамі Беларусі і Расеі.

Яны уваходзілі ў склад лётнай групы, якая працуе ў Конга па кантракце зь міністэрствам абароны Ўкраіны, паведамілі ў МЗС Украіны.

«У склад гэтай групы уваходзяць як грамадзяне Беларусі, так і грамадзяне Расеі, Малдовы і Ўкраіны», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» прэс-сакратар МЗС Украіны Аляксандар Дзікурасаў.

16 ліпеня ў раёне населенага пункта Мбуамбэ на поўнач ад сталіцы Конга пацярпеў крушэньне верталёт Мі-2, які належаў МУС Рэспублікі Конга. Паводле інфармацыі пасольства Расеі ў Бразавілі, загінуў экіпаж верталёту: грамадзянін Расеі Карасьцель і грамадзянін Беларусі Чаранкоў.

«Мы зьвязаліся з расейскімі калегамі, якія працуюць у Конга. Яны і ўдакладнілі, што былі апазнаныя целы пілётаў: адзін з іх грамадзянін Расіі, другі — грамадзянін Беларусі. Гэтую інфармацыю таксама пацьвердзіў кіраўнік лётнай групы, грамадзянін Беларусі», — адзначыў Аляксандар Дзікурасаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG