Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту сярэдні намінальны заробак у Беларусі за лістапад склаў 2703,7 рублёў. Гэта на 55 рублёў менш, чым месяцам раней. У пераліку па сярэднім у лістападзе курсе даляра да рубля гэта складала 917 даляраў.
- У кастрычніку 2025 году сярэдні намінальны заробак быў 2758,6 рублёў. У пераліку па сярэднім курсе даляра да рубля ў кастрычніку гэта складала 921 даляр.
- У верасьні — 2746,4 рубля,
- У жніўні — 2762,7 рубля,
- У ліпені — 2772,4 рубля,
- У чэрвені — 2717,8 рубля.
Напрыканцы 2024 году сярэдні заробак у даляравым эквіваленце складаў 649 даляраў.
Форум