Ужо былі прадстаўленыя зборнік казак «Дзінь-дзілінь» Сяржука Вітушкі, які заняў дзясятае месца ў агульным рэйтынгу, і энцыкляпэдычны том, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці Максіма Багдановіча, што стаіць у нашай Залатой дзясятцы на дзявятай пазыцыі.
Гэтым разам наша ўвага прысьвечаная кнізе, якая заняла восьмы радок рэйтынгу, а менавіта зборніку выбраных твораў Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці» ў перакладах на беларускую мову. Гэта першая кніга клясыка амэрыканскай літаратуры па-беларуску, і абсалютная бальшыня зьмешчаных у ёй перакладаў друкуецца ўпершыню. Такіх акалічнасьцяў ня мог не заўважыць гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
«Першае, што я зрабіў, разгарнуўшы гэтую кнігу, зазірнуў у аддзел паэзіі, каб убачыць, як там пададзеныя „Ўлялюм“ і „Крумкач“ — шэдэўры сусьветнай паэзіі. Выдатна пададзеныя. Некалькі варыянтаў таго і таго верша зьмешчаныя, добрыя пераклады і той, і той. Ну і потым пачаў чытаць прозу. Добра перакладзеная і проза. У мяне стаіць на паліцы двухтомнік Эдгара По па-расейску, я таксама туды зазірнуў, бо і гэтыя пераклады мне хвалілі, і, параўнаўшы, упэўніўся — нашы хлопцы і дзяўчаты папрацавалі на ўзроўні. І вельмі добрае паліграфічнае афармленьне, графіка — ня сорамна такую кнігу ўзяць у рукі і ня сорамна прэзэнтаваць камусьці».
Узяць у рукі, каб самому пачытаць вусьцішна-прыцягальныя старонкі стваральніка дэтэктыўна-фантастычнага жанру амэрыканскай літаратуры, зажадалі ўжо многія беларускія чытачы. У іх ліку і выкладчыца беларускай літаратуры Паліна Масьлянкова, якая ў сваім прыватным рэйтынгу паставіла гэтую кнігу на другое месца.
«Сярод перакладных кніг я лічу, што гэта найбольш выбітная за мінулы год. Вялікім колам перакладчыкаў яна складалася, не адзін год пільна адбіраліся тэксты, рэдагаваліся, сама ня раз бачыла, якім чынам адбывалася праца над гэтай кнігай. Лічу, што зборнік складзены вельмі густоўна, рэдакцыя папрацавала вельмі добра і кніга вартая таго, каб быць у сьпісе найлепшых за 2011 год. Часам жахалачкі пачытаць прыемна».
Недзяржаўная кнігарня «логвінаЎ», ладзячы прэзэнтацыю зборніка, у якім гэткіх прыемных жахалачак можна знайсьці на любы сучасны густ, вырашыла зрабіць дзею ў адпаведнай стылістыцы ды ў адпаведным антуражы. На сустрэчу з чытачамі запрашаў сам аўтар, і ня проста запрашаў, а прысутнічаў там і нават раздаваў аўтографы. Ахвотных атрымаць яго аказалася шмат, і таму папулярнасьць выданьня ў вачох пакупнікоў нашмат вырасла. Што і змусіла арт-дырэктара кнігарні Паўла Касьцюкевіча таксама не прамінуць «Маску чырвонае сьмерці» ў сваім прыватным рэйтынгу. Хаця і заслугі перакладчыкаў ён не адмаўляе.
«Гэта было пару месяцаў таму, калі мы ладзілі сьпірытычную аўтограф-сэсію з Эдгарам Аланавічам По. Мы яго запрасілі, і ён падпісваў свае творы (не магу сказаць — уласнаручна), але, пэўна, нейкімі магічнымі сіламі. Але, вядома, у тым, што кніжка добра прадавалася, больш заслуга перакладчыкаў і, натуральна, самога аўтара. Гэта першае выданьне амэрыканскага клясыка, усе найлепшыя творы якога былі перакладзеныя высілкамі найлепшых беларускіх перакладчыкаў з ангельскае мовы. Таму я думаю, што дзякуючы часопісу „Прайдзісьвет“, які аб’яднаў гэтых перакладчыкаў, і невычарпальнай тэме амэрыканскага клясыка выданьне і мае такую папулярнасьць».
Кніга Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці» ў перакладзе на беларускую мову выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор». Яе падрыхтавалі маладыя энтузіясты, якія згрупаваліся вакол інтэрнэт-часопісу перакладной літаратары «Прайдзісьвет». Найбольшы ўнёсак ў справу зрабіла, бадай, сябра рады часопісу Ганна Янкута. Зь пяцідзесяці трох твораў кнігі дваццаць восем перакладаў належыць ёй. І значная частка рэдактарскай і арганізацыйнай працы. А пачыналася гісторыя гэтага выданьня тры гады таму.
«Памятаю, я была ў Нацыянальнай бібліятэцы, як мне патэлефанаваў Андрэй Хадановіч і прапанаваў усім кагалам зрабіць зборнік твораў Эдгара По да яго двухсотгодзьдзя. Я падумала, а чаму б і не. І мы сабраліся з прайдзісьветаўцамі, разьмеркавалі, хто што хоча перакладаць і пачалі працу. Пераклалі мы досыць хутка, але неяк выданьне ўсё адкладалася. То ня ведалі — дзе, то якім коштам. Але адклад пайшоў на карысьць, бо дадаліся новыя пераклады, напрыклад, апавяданьне „Праўда пра тое, што здарылася зь містэрам Вальдэмарам“. Такім чынам год актыўна працуючы і яшчэ год дапрацоўваючы, мы і падрыхтавалі гэтую кнігу, і мінулым летам яна выйшла».
Над выданьнем працавала дзевятнаццаць сучасных перакладчыкаў. Усе тэксты пераствораныя па-беларуску з мовы арыгіналу. Ганна Янкута падкрэсьлівае, што гэта ёсьць прынцыповым патрабаваньнем рады «Прайдзісьвету». Хоць у выпадку з мовай твораў Эдгара По — гэта вельмі складана. Усё ж мінула больш за паўтара стагодзьдзя з часу яго творчасьці, і ангельская мова моцна зьмянілася. Але гэтая складанасьць, на думку спадарыні Ганны, толькі на карысьць перакладчыку:
«Эдгар По задае перакладчыку вельмі высокую планку. Па-першае, у яго надзвычай складаная мова, таму перакладчык павінен валодаць вельмі добра ангельскай мовай першай паловы дзевятнаццатага стагодзьдзя. Па-другое, ён павінен вельмі добра валодаць стылем беларускай мовы, каб адпаведна перадаць змрочную, густую плынь аўтарскага аповеду. Да таго ж Эдгар По выкарыстоўвае шмат прыёмаў, якія вельмі карысныя перакладчыку. Калі ён змог перакласьці Эдгара По, то ён ужо проста зможа перакласьці пазьнейшых аўтараў».
Сама Ганна Янкута перакладала вершы, прозу і эсэ Эдгара По. Лінгвістычная гульня з рознымі жанрамі ёй вельмі падабаецца:
«Мне тым цікавей працаваць з творамі нейкага аўтара, чым больш яны разнастайныя. Бывае, адзін дзень перакладаю прозу і стамілася ад яе, то на наступны дзень бяруся за вершы ці за эсэістыку. Для мяне найбольш цікава, калі можна пераключацца з аднаго на другое. І калі ўжо ня кажучы пра творы Эдгара По, то люблю пераключацца з мовы на мову, з эпохі на эпоху».
Чытач кнігі пераключаецца ня толькі з твору на твор аднаго перакладчыка, але і зь перакладу на пераклад аднаго твору. Прынамсі, чатыры найбольш знакамітыя вершы Эдгара По зьмешчаныя ў некалькіх перакладах. Складальнікі вырашылі, што гэта будзе цікава чытачу:
«У беларускай перакладной літаратуры вельмі рэдка сустракаецца, каб нейкі твор быў перакладзены двойчы, і таму мы проста захацелі паказаць, што ў нас ёсьць некалькі інтэрпрэтацый некаторых твораў. І да таго ж мы не хацелі выбіраць паміж некалькі перакладчыкамі, каб нікога не пакрыўдзіць, а даць чытачу магчымасьць параўнаць што, да прыкладу, зрабіў Алег Мінкін, а што Андрэй Хадановіч. Мне здаецца, гэта толькі на карысьць і кнізе, і чытачу, і беларускаму перакладу».
Апрабаваньне сваёй вартасьці кніга прайшла ў акадэмічных асяродках прафэсіяналаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту і Белдзяржунівэрсытэту. Там адбылося некалькі пасьпяховых прэзэнтацый. Кніга патрапіла ў пералік найлепшага ўва ўсіх рэйтынгах, праведзеных Радыё Свабода, рэдакцыямі тыднёвікаў «Наша Ніва» і «Новы Час», часопісу «Маладосць», блогерамі ў сеціве, і сабрала добрыя водгукі ў прэсе. Яна апынулася патрэбнай і надзённай у Беларусі праз амаль два стагодзьдзі пасьля напісаньня.

«Ня сорамна такую кнігу ўзяць у рукі і ня сорамна прэзэнтаваць камусьці»

«Гэта найбольш выбітная за мінулы год»
«Сярод перакладных кніг я лічу, што гэта найбольш выбітная за мінулы год. Вялікім колам перакладчыкаў яна складалася, не адзін год пільна адбіраліся тэксты, рэдагаваліся, сама ня раз бачыла, якім чынам адбывалася праца над гэтай кнігай. Лічу, што зборнік складзены вельмі густоўна, рэдакцыя папрацавала вельмі добра і кніга вартая таго, каб быць у сьпісе найлепшых за 2011 год. Часам жахалачкі пачытаць прыемна».
Недзяржаўная кнігарня «логвінаЎ», ладзячы прэзэнтацыю зборніка, у якім гэткіх прыемных жахалачак можна знайсьці на любы сучасны густ, вырашыла зрабіць дзею ў адпаведнай стылістыцы ды ў адпаведным антуражы. На сустрэчу з чытачамі запрашаў сам аўтар, і ня проста запрашаў, а прысутнічаў там і нават раздаваў аўтографы. Ахвотных атрымаць яго аказалася шмат, і таму папулярнасьць выданьня ў вачох пакупнікоў нашмат вырасла. Што і змусіла арт-дырэктара кнігарні Паўла Касьцюкевіча таксама не прамінуць «Маску чырвонае сьмерці» ў сваім прыватным рэйтынгу. Хаця і заслугі перакладчыкаў ён не адмаўляе.
«Пару месяцаў таму, калі мы ладзілі сьпірытычную аўтограф-сэсію з Эдгарам Аланавічам По»
«Гэта было пару месяцаў таму, калі мы ладзілі сьпірытычную аўтограф-сэсію з Эдгарам Аланавічам По. Мы яго запрасілі, і ён падпісваў свае творы (не магу сказаць — уласнаручна), але, пэўна, нейкімі магічнымі сіламі. Але, вядома, у тым, што кніжка добра прадавалася, больш заслуга перакладчыкаў і, натуральна, самога аўтара. Гэта першае выданьне амэрыканскага клясыка, усе найлепшыя творы якога былі перакладзеныя высілкамі найлепшых беларускіх перакладчыкаў з ангельскае мовы. Таму я думаю, што дзякуючы часопісу „Прайдзісьвет“, які аб’яднаў гэтых перакладчыкаў, і невычарпальнай тэме амэрыканскага клясыка выданьне і мае такую папулярнасьць».
Кніга Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці» ў перакладзе на беларускую мову выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор». Яе падрыхтавалі маладыя энтузіясты, якія згрупаваліся вакол інтэрнэт-часопісу перакладной літаратары «Прайдзісьвет». Найбольшы ўнёсак ў справу зрабіла, бадай, сябра рады часопісу Ганна Янкута. Зь пяцідзесяці трох твораў кнігі дваццаць восем перакладаў належыць ёй. І значная частка рэдактарскай і арганізацыйнай працы. А пачыналася гісторыя гэтага выданьня тры гады таму.
«Над выданьнем працавала дзевятнаццаць сучасных перакладчыкаў»